Старонка 63
◀ / 228 ▶
людзі надзець. 2. перан. Лаяць, бэсціць. Ні за што гамзіць чылавека. ГАМУЗ м. Шмат, мноства; талака. Выдзьвінуў на луг цэлый гамуз, дык што ім: ны пыўдня работы тае. ГАМУЗАМ (гамузым) прысл. Разам, талакою. Гамузым схвацілі бульбу ды марозу. ГАНЯЦЦА (гыняцца), -я-юся, -я-ісься; незак. 1. Ганяцца. 2. Быць прывязаным да каго-н., адчуваць прыязнасць; любіць. Дзіцёнык усігда большы зы маткыю гыняіцца. Ты зы яблыкымі гыняісься як малый. ГАРБАЦІЦЦА (гырбаціцца), -ч-уся, -ц-ісься; незак. 1. Горбіцца. Ні гырбацься, табе яшчэ ня чорт бяды, гады мыладэя. 2. Карабаціцца. Досткі нільзя кідаць на сонцы — гырбацюцца. ГАРБАЦІЦЬ (гырбаціць), -ч-у, -ц-іш; незак. 1. Горбіць. Нашто ты гырбаціш сьпіну, сядзь роўна. 2. Карабаціць. Сонца гырбаціць досткі, нада пыт павець пірінасіць. ГАРБАЧАНЫЙ (гырбачыный) дзеепрым. Скарабачаны. Гырбачыныя шалеўка, што зь яе зьдзелыіш. ГАРГАРА (гыргара) м. і ж. Сварлівы чалавек. Успакойся, ня будзь такою гыргарыю. Узмацн. гыргаріна. Ат гыргаріны ні мінуты спакойна ні пысядзіш. ГАРЛАННЕ (гырланьня) н. груб. Крык, галас. Пысядзі хуць мінуту біз гырланьня. ГАРЛАЦЦА (гырлацца), -а-іцца; незак. груб. Зал.-бессуб'ект. ад гарлаць. Чаго вам гырлаіцца ў самую поўныч? ГАРЛАЦЬ (гырлаць), -а-ю, -а-іш; незак. груб. Крычаць на ўсё горла, гарланіць, гарлапаніць,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 228 ▶