Старонка 67
◀ / 228 ▶
ГЛЫБІЦЬ, -бл-ю, -б-іш; незак. Паглыбляць. Сажылкі глыбілі летым. ГЛЫБЛЕННЕ (глыбліньня) н. Паглыбленне. Посьлі глыбліньня калодзіж ныправіўся. ГЛЫЖА ж. Вялікая камлыга. Такім глыжым бырына нічога ня зьдзелыіць, іх нада палкыю біць. ГНАЯВЫЙ (гныявый) і ГНАЯВЭЙ (гныявэй) прым. Прызначаны для працы з гноем. Гныявэя вілкі (вілы). Гныявыя боты. ГНЕСЦА, гняцецца; незак. 1. Тужыцца; з цяжкасцю пралазіць. Гнеўся пыд вароты, чуць пралез. 2. перан. іран. Прыбядняцца, скнарнічаць. Ні гняціся ўжо, ні гняціся, ёсьць чым людзей устрэціць. ГНЕСЦЬ (гнесьць), гняту, гняцеш; незак. Гнясці; лупцаваць, хвастаць. Сколька яго ні гнятуць — ні каіцца. ГНЕТАНУЦЦА (гнітануцца), -н-уся, -н-есься; зак. Ударыцца. Зь яблыны як гнітануўся, дык чуць устаў. ГНЕТАНУЦЬ (гнітануць), -н-у, -н-еш; зак. Ударыць. Гнітануў у плечы. ГНЁТ м. Цяжкі кавалак дрэва, якім прыкладваецца пянька ў час мачэння. Гнітамі луччы пріклaдывыць пяньку, чым зямлёю. ГНУС м. Скнара, жмінда, сквапны. Гнусу луччы разьбіцца, чым што-небудзь аддаць. ГНУСЛІВА (гнусьліва) прысл. неадабр. Крыўдліва. Чаго ты глядзіш так гнусьліва? ГНУСЛІВЫЙ (гнусьлівый) прым. неадабр. Крыўдлівы. Раншы іна ні была такою гнусьлівыю.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 228 ▶