варыць (звычайна няўмела). Ці скора, варэньнік, нас накорміш?
ВАРЭННІЦА (варэньніца) ж. 1. Посуд для варэння. Мыла варэньніцу ды шкляньік. 2. гумар. Тая, хто варыць (звычайна няўмела). С такою варэньніцыю бізь яды астанісься.
ВАРЫВА (варіва) н. 1. Боршч. Быракоў нызыпасіла, усю зіму буду з варівым. 2. Варэнне (працэс). Доўгыя варіва. Скорыя варіва, ды малый наед.
ВАТНІКІ толькі мн. Ватовыя штаны. У ватнікых ніякій мароз ні страшный.
ВЕДАМНЫЙ (ведымный) прым. Вядомы, надзейны. У ведымныга чылавека купіў цёлку.
ВЕРЗЦА, вярзецца; незак. Плесціся, вярзціся; сніцца. Усю ноч верзлыся нейкыя лухта.
ВЕРЗЦЬ (верзьць), вярзу, вярзеш; незак. Плесці, вярзці; плявузгаць. Вірьзіцё, самі ні знаіця што.
ВЕРЗЯЯ (вірзія). 1. ж. Хлусня, лухта, бязглуздзіца. Ацстань зь вірзяёю. 2. м. і ж. Хлус, пляткар, пляткарка. Ня слухый етыга вірзяю— ні піряслухыіш.
ВЕРХНІЦА ж. Верхняя кашуля. Купіў сабе зімнію верхніцу. Памянш. верхнічка. Каўнерь у верхнічкі саўсім ацскачыў.
ВЕТАШОК (віташок) м. Серп месяца, ветах. Ноч цёмныя, вітышка й таго німа.
ВЕТРАННАСЦЬ (ветріннысьць) ж. Легкадумнасць. Ветріннысьці ў цябе дык ціріс край.
ВЕТРАННЕ (ветріньня) н. Веянне на ветры. Як жа ты ветрій, што посьлі твайго ветріньня нада піряветрівыць.
81 👁