ВЕТРАННІК (вётріньнік) м. Той, хто ветрыць. Вётріньнікі зыпыліліся, адны вочы блішчаць. 2. Легкадумны. І нада ж быць такім вётріньнікым.
ВЕТРАННІЦА (вётріньніца) ж. 1. Тая, што ветрыць. 2. Легкадумная. Вётріньніца што хочыш зьдзёлыіць.
ВЕТРАННЫЙ (вётрінный) прым. 1. Ветраны. Уся нядзёля вётрінныя. 2. Легкадумны. Ці відзіў сьвет такога вётрінныга чылавёка?
ВЕТРАНЫЙ (вётріный) дзеепрым. Правеяны на ветры. У адной кучы вётріный ячмёнь, а яшчэ быльшая куча ня вётріныга.
ВЕТРЫЦЦА (вётріцца), -р-іцца; незак. Веяцца на ветры. Вётрі ў сёнцых: ны сквызьняку хырашо будзіць вётріцца.
ВЕТРЫЦЬ (вётріць), -р-ю, -р-іш; незак. Веяць на ветры. Да бёда вётрілі канопլі, а тады пашлі ны салому—склыдаць.
ВЕЦЦЕ (вёцьця) н. Галлё з лісцем. Лёг ны бярёзывыя вёцьця дый заснуў.
ВІДА прысл. Хутка. Ат мылыка пырысяты віда-віда і пыпрыўляюцца, і растуць.
ВІЛЬГОТА ж. Прыволле, раздолле. Як усё сажнуць, тады скату вільгота.
ВІЛЬГОТНА прысл. Прывольна, вольна; бесклапотна. У дзёўкых вільготна пыжыла.
ВІЛЬГОТНЫЙ прым. Прывольны, вольны; бесклапотны. Табё то нёчыга богу гряшыць, жызьня ў цябё вільготныя.
ВІЛЬГОТЫВАЦЦА (вільготывыцца), -(вы)іцца; незак. Гл. вільготываць. І раншы табё вільготывылыся, і цяпёрь вільготыіцца.
82 👁