Старонка 50
◀ / 228 ▶
ВАЛОЧ, вылаку, вылакеш; незак. Валачы, несці цяжар. На плечы пыдняць ня мог, дык валок волыкым. Ну й здаровыя ж вы ношкі вылычыцё. ВАЛОЧАНЫЙ (валочыный) дзеепрым. 1. спец. Баранаваны. Авёс зывалочын, а ячмень яшчэ ні валочын. 2. спец. Часаны (пра воўну). Валочына яшчэ летысь. ВАЛХВІЦЬ, -в-іш; незак. Пялегаваць, песціць; цацкацца. Чым дзяцей большы валхвіш, тым толку зь іх меншы. Чуць цырапнуў тэй паліц, а будзіць паўгода валхвіць. ВАЛЯНУЦЬ (вылянуць), -н-у, -н-еш; зак. 1. Пайсці густа, камякамі (пра снег). Вылянуў, што ціряз вуліцу нічога ня відна. 2. перан. Ударыць (моцна). Вылянуў, што будзіць помніць. ВАПЕР (вaперь) м. Кормны парсюк, вяпрук. Забілі выпря к Новыму году. ВАПРУК (вапрюк) м. Парсюк, вяпрук (некалькі меншы, чым вапер). Пірярыў вапрюк усю пуньку. Памянш. вупрючок. Пыдгадую вупрючка — во й сала. ВАРАЖЭЙ (выражэй) м. часта іран. 1. Варажбіт. Ты ўгыдаіш, выражбіт найшоўся. 2. звычайна іран. Той, каму варожаць. Ну, што ж табе, выражэй, выйшла ны картых? ВАРАЖЭЙКА (выражэйка) ж. 1. часта іран. Варажбітка. 2. звычайна іран. Тая, якой варожаць. Дзелыць вам нечыга, выражэйкі ўзяліся. ВАРАЖЭННЕ (выражэньня) н. часта іран. Варажба. Мінулыся выражэньня, — хто яму цяперіцька павеpіць. ВАРЭННІК (вареньнік) м. 1. Варэнік. Ныпіклá к празьніку вареньнікыў. 2. гумар. Той, хто
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 228 ▶