ВАЗГОЛІЦЬ, -л-ю, -л-іш; незак. Замазваць, размазваць, вымазваць. Кітуй вокны, тольки шыбы ні вазголь.
ВАЗГОЛЯ м. і ж. Маруда. Ці с такою вазголію рана выбірісься куды?
ВАЗГРА (вызгря) м. і ж. Гл. вазголя. Вызгря, дакуль цябе ждаць можна?
ВАЗГРОТЫ (вазгреты) толькі мн. Што-н. цестападобнае, чым залеплены пол, мэбля і г. д.; бруд. У сенцых зьдзелылі вазгреты, што ні прайціць.
ВАКЕННІЦА (вакеньніца) ж. Аканіца. Пыкрасілі вакеньніцы — люба глядзець стала.
ВАЛАЧЫЦЦА (вылачыцца), -ч-уся, -ч-ысься; незак. 1. Цягацца. Відзіў здаліку: вылачыўся пы бызару. 2. спец. Баранавацца (пра поле, засеянае ўручную). Камлыжык мала, мякка валочыцца. 3. спец. Часацца (пра воўну). Яшчэ ні вылачылыся воўна, звалочыцца пазьней.
ВАЛАЧЫЦЬ (вылачыць), -ч-у, -ч-ыш; незак. 1. Цягаць. 2. спец. Баранаваць засеянае ўручную поле. Хырашо сеіць сеілкыю: вылачыць ні нада. 3. спец. Часаць воўну. Ці чулі: ці валочуць ета ў Лідагошчы?
ВАЛАЧЭННЕ (вылачэньня) н. 1. Цяганіна, валакіта. Хужы німа вылачэньня пу судах. 2. спец. Баранаванне засеянага поля. Посьлі твайго вылачэньня узноў нада коні пысылаць. 3. спец. Часанне воўны. Вылачэньня даецца ў косьці, пакуль пірякруціш усе.
ВАЛЁК м. Ворчык (пры плузе, баране і ў прыпрэжцы). Валёк злумаўся, нада новый зьдзелыць.
77 👁