Старонка 31
◀ / 228 ▶
АСКРОТАК (аскрётык) м. звычайна мн.: аскрёткі. Дробныя трэскі, якія вылятаюць з-пад сякеры. С аскрёткымі можна скора бяз вока астацца. АТВЁДАЦЦА (атвёдыцца), -ы-юся, -ы-ісься; зак. Гл. атвёдаць. К брату атвёдылыся, калі-нёбудзь і к сястрэ пыцскачу. АТВЁДАЦЬ (атвёдыць), -ы-ю, -ы-іш; зак. Наведаць, даведацца. Нада було б схадзіць атвёдыць. АТВЁДКІ толькі мн. Наведванне (хворага, парадзіхі і г. д.). У атвёдкі з голымі рукамі ня пойдзіш. АТ'ЁТУЛІЦЬКА прысл. Гл. ат'ётуль. Только што паёхылі ат'ётуліцька. АТ'ЁТУЛЬ і АТ'ЁТУЛЯ прысл. Адгэтуль, адсюль. Ат'ётуль у лес німа дарогі. АТЛАНДЗЕР (атландзір) звычайна м., часам ж. Бестурботны; лежабок; гультай. Атландзіру каб толька выліжыцца, ні пра што ня думыіць. АТЛІГНУЦЬ, -н-ёць; зак. Адлегчы, адпусціць (пра боль, пра мароз). Усю ноч нёшта пыткацілыся пад грудзі і мучыла, а к раньню атлігнула. АТМУЗДАНЫЙ (атмуздыный і атмузданый) дзеепрым. Раскілзаны. Чаго ў цябе коні ні атмуздыны? АТМУЗДАНЫЙ дзеепрым. перан. Адлупцаваны. Дажджэсься, што пойдзіш атмузданый. АТМУЗДАЦЦА, -а-іцца; зак. Раскілзацца. Кажыцца, новыя аброць, а кабыла сыма атмуздалыся.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 228 ▶