Старонка 30
◀ / 228 ▶
АРАШАЦЦА (арішацца), -а-юся, -а-ісься; незак. 1. Рашацца, развязвацца (пра задачу). У мяне зыдачы арішаюцца: раз-два — і гатова. 2. Адважвацца, асмельвацца. Доўга ні арішаўся жаніцца, усё выбіраў, пірібіраў, каб па ўкусу. 3. Гінуць, знішчацца. Ці лёгка було глядзець, як усё арішаіцца, гаріць. 4. Вар'яцець. АРАШАЦЬ (арішаць), -а-ю, -а-іш; незак. 1. Рашаць, развязваць. Арішаю-арішаю — і нічога ні выходзіць. 2. Знішчаць. Куры кажнаю вясну арішаюць гряды. АРАШЫЦЦА (арішыцца і аряшыцца), -ш-уся, -ш-ысься і -ш-ысь-ся; зак. 1. Рашыцца, развязацца (пра задачу). Толька сеў—і зыдача арішылыся. 2. Адважыцца, асмеліцца. Арішуся паехыць адна: даёду зь людзьмі. 3. Загінуць, знішчыцца. Прібеглі — усё аряшылыся, адны гылавешычкі тлеюць. Зы час усяго арішыўся. 4. Звар'яцець. Арішылыся вума з горя. АРАШЫЦЬ (арішыць і аряшыць), -ш-у, -ш-ыш і -ш-ыш; зак. 1. Рашыць, развязаць. Ці мы ўдваіх ні арішым? 2. Знішчыць. Глядзі, каб сьвіньні ня вырвыліся: арішуць бульбу. Немцы майго зыбралі, пыгналі і нейдзі арішылі. Паліцэйскія раз наехылі і арішылі ўсё хызяйства. АРЦЕЛЬНЫЙ прым. Кампанейскі. Прііжджалі нідаўна з маім тыварышы — во арцельныя хлопцы. АСЁЎКА ж. Высеўка. Мука нічога памеліна, асёвык пасьці німа. Пыдмялі ўсё чыста, ні асёўкі ні асталыся.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁
◀ / 228 ▶