АПАСТЫЛІВАННЕ (апастылівыньня) н. Гл. апастылянне. Біз апастылівыньня жыць ня можыць.
АПАСТЫЛІВАЦЦА (апастылівыцца), -вы-юся, -вы-ісься; незак. Сварыцца, лаяцца, псаваць узаемаадносіны. Ай, ні гывары: сь кім—сь кім, а с Хвёдырькым ні нада було апастылівыцца.
АПАСТЫЛІЦЦА, -л-юся, -л-ісься; зак. Пасварыцца, палаяцца, сапсаваць узаемаадносіны. Апастыліцца ш чылавекым нядоўга, а як тады ў вочы яму глядзець?
АПАСТЫЛЯННЕ (апыстыляньня) н. Сварка, лаянка. Нашто табе апыстыляньня зь людзьмі, жыві пу-суседзку.
АПОКА м. і ж. асудж. Гультай, абібок, лодыр, лежабок. Во ўдылася апока: і сьвет ня чуў, і людзі ня відзілі.
АПСОМ прысл. Знянацку кінуцца (пра жывёлу). Кошка ны ціплёнка кінулыся апсом. Сыбака кідыіцца апсом ны чылавека.
АПУШЧЭНЕЦ (апушчэніц) м. асудж. Неахайны, нядбайны, абыякавы да сябе, да свайго знешняга выгляду; лодыр, гультай. Пражыў век апушчэнцым.
АПУШЧЭНКА ж. Гл. апушчэнец. Пры апушчэнку і гываріць німа чаго, каб у яе была чылавечыя адзежына.
АПУШЧЭНСТВА н. Неахайнасць, нядбальства, абыякавасць; гультайства. Ды чаго ўжо дайшло тваё апушчэнства — і пірядзецца лень, і вочы прамыць.
АПЯРАЗЫВАЦЬ (апірязывыць), -(вы)ю, -(вы)іш; незак. Хвастаць, біць. Як пычаў апірязывыць бізунчыкым!
80 👁