АКУРАЦІСТКА ж. часта іран. Акуратная. Акурацістка — толька шчолыку прыцадзіць ня ўмеіць.
АЛЛЯНІНА (альлянiна) ж. Саматканае льняное палатно. Выткыла гўбычку альлянiны. Памянш. альлянінка.
АЛЛЯНЫЙ (альляный) і АЛЛЯНЭЙ (альлянэй) прым. Ільняны. Альліная рубашка летым хырыша.
АЛЬНЯНЫЙ і АЛЬНЯНЭЙ прым. Гл. алляный. Альнянога пылытна будзіць губкі чатыры, ды яшчэ пасьцілкі снувала.
АНЦЕРАСАВАЦЦА (анцірісувацца), -ў-юся, -ў-ісься; незак. Цікавіцца. Тваёю дзеўкыю хлопцы з нашыя дзярэўні дужа анцірісуваліся. Анцірісуваўся, пачом зірняты ны бызары.
АНЦЕРАСАВАЦЬ (анцірісуваць), -ў-ю, -ў-іш; незак. Цікавіць. Мяне анцірісуіць, айдзе твыя палучка.
АНЦЯРЭС (анцірэс) м. Цікавасць. Стара — німа анцірэсу ны вічарінкі хадзіць.
АНЦЯРЭСНА (анцірэсна) прысл. Цікава. Анцірэсна пы радзіву пелі. Дзіўна. Анцірэсна ты гаворіш, як ні з нашых краёў.
АНЦЯРЭСНЫЙ (анцірэсный) прым. Цікавы. Зря ні схадзіў: анцірэсныя було кіно. Дзіўны. Анцірэсный у цябе знакомый: і гаворіць ні пы-нашыму, і ныдзіваіцца неік ні так.
АПАНЕЦЬ, -е-ю, е-іш; зак. Абленавацца. Скора ён саўсім апанеіць. Ну, ты апанела і ўстаць ня хочыш.
79 👁