АКАНАМІСТЫЙ (акынамістый) м. Гл. аканомный. К ёткыму акынамістыму ні пацступісься.
АКАНОМ м. Эканомны. Такёй ужо аканом, што й толку мала.
АКАНОМІЦЦА, -мл-юся, -м-ісься; незак. Эканоміць, эканоміцца (да сквапнасці). Ні аканомся, а спраў харошый вечыр.
АКАНОМІЦЬ, -мл-ю, -м-іш; незак. Гл. аканоміцца. Трошку аканоміла, пакуль пальто купіла.
АКАНОМКА ж. Эканомная. Ікая сь цябё аканомка!
АКАНОМНА прысл. Эканомна. Нядзелю жыў аканомна.
АКАНОМНІК м. Гл. аканом. Аканомнікым нада быць у меру.
АКАНОМНІЦА ж. Гл. аканомка. Аканомніцыю стала, усё бірягёць, склыдаіць.
АКАНОМНІЧАЦЦА (аканомнічыцца), -ы-юся, -ы-ісься; незак. Гл. аканоміцца. Можа б ты ўжо хуць раз ні аканомнічылыся, а палюдзку гасьцёй устрэціла?
АКАНОМНІЧАЦЬ (аканомнічыць), -ы-ю, -ы-іш; незак. Гл. аканоміцца. Дзяды нашы аканомнічылі, усё грошы зьбіралі.
АКАНОМНЫЙ прым. Эканомны. Што аканомный — ёта ня дрэнна, а толька ж і пірід людзьмі вычамі ні сьвяці.
АКУРАТНІЧАЦЬ (акуратнічыць), -ы-ю, -ы-іш; незак. часта іран. Быць акуратным; рабіць акуратна. Акуратнічыіць — ажно нёкылі ны работу пайціць.
АКУРАЦІСТ м. часта іран. Акуратны. Айдзё ўжо такога акураціста найціць?
82 👁