АТМУЗДАЦЬ, -а-ю, -а-іш; зак. 1. Раскілзаць. Атмуздай — ніхай пускубець. 2. перан. Моцна адлупцаваць. Атмуздаю аброццю — дык будзіш помніць доўга.
АТМУЗДЫВАННЕ (атмуздывыньня) н. Раскілзванне. У цябе атмуздывыньня — як ні разу к каню ні пытхадзіў.
АТМУЗДЫВАЦЦА (атмуздывыцца), -(вы)іцца; незак. Раскілзвацца. Тр-р-р, ціха, атучу атмуздывыцца.
АТМУЗДЫВАЦЬ (атмуздывыць), -(вы)ю, -(вы)іш; незак. Раскілзваць. Ніхто ні атмуздывыў — і конь атмуздыный.
АТОПАК (атопык) м. уст. Зношаны лапаць. Бувала, прахо́дзіш усю зіму ў атопках. Жылі калі-то — атопкі з ног звалівыліся.
АТОРА (аторя) ж. Амецце. Ымялі кучу аторі, ні знаю, куды зь ёю і дзівацца.
АТОРВА м. і ж. груб. Лежабок; гультай. С аторвыю жыць — толька гурюваць. Узмацн. аторьвіна. Ляжыць кусок аторьвіны і ні пасуніцца.
АТРАХА (атряха) м. і ж. асудж. Нядбайны, неахайны. Ны атряху што ні надзень — зы адзін дзень збузуіць, хуць выкінь. Узмацн. атряшына. Як жа ты атряшыныю такою жывеш,— у цябе ж і сенцы нёбым накрыты, і ў клеці вецір цірязь дзірькі хызяйнічыіць.
АТРОСТАК (атростык) м. Парастак, атожылак. Глянь-ка, якея атросткі за лета вырысьлі!
АТТУЛІЦЬКА прысл. Гл. аттуля. Падай аттуліцька, с погріба, кольля.
76 👁