Старонка 24
◀ / 228 ▶
АДНАЛІШНІЦА ж. Аднаасобніца. Нугурювалыся адналішніцыю ды кылгасыў. АДНАЛІШНЫЙ прым. Аднаасобны. Адналішныю, помню, у нас адна сім'я доўга была. АДПАСЦІВІЦЦА (атпасьцівіцца), цяп. час не ўжываецца; зак. Адпасвіцца, закончыць пасьбу (па чарзе або ўвесь год — пра пастуха). Сяньня мы пыпасём, а заўтря вам нада будзіць атпасьцівіцца. Атпасьцівіўся — пыдряд чатыры рядоўкі ацстоіў, цяперь месіц свабодзін. 2. Перастаць пасвіцца (пра жывёлу). Зіма, скот ужо атпасьцівіўся. АДПАСЦІВІЦЬ (атпасьцівіць), цяп. час не ўжываецца; зак. Адпасвіць. Дзень атпасьцівілі — і ладна. Я атпасьцівіў вочырідзь, і яны ніхай атпасуць. АДПЕРЦЦА (атперцца), атапруся, атапресься; зак. 1. Адкрыцца. 2. Адмовіцца, адрачыся, адперціся. Атперся — знаць ні знаю і ведыць ня ведыю, што ты яму зьдзелыіш, — і ні ш чым пашлі. АДПРАТАНЫЙ (атпрятыный) дзеепрым. Пабіты, адлупцаваны. Напіўся і палез біцца, ну й вярнуўся атпрятыным. АДПРАТАЦЬ (атпрятыць), -ы-ю, -ы-іш; зак. Пабіць, адлупцаваць. Атпрятылі, што прістываў к усім смалою. АДПУШЫЦЬ (атпушыць), -ш-у, -ш-ыш; зак. Вылаяць, аблаяць. Сам падлез, атпушылі — і стаіць, рот разінуўшы. АДСАЧАЦЦА (ацсычацца), -а-іцца; зак. Гл. адсачаць. Ужо й на дубі кыра ацсычалыся. АДСАЧАЦЬ (ацсычаць), -а-іць; зак. Адстаць (пра кару дрэў вясной). Сонца вясною
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 228 ▶