ваць. Яблынкі трохху падмёрзлі, а тады пычалі аджывацца.
АДЖЫВАЦЬ, -а-ю, -а-іш; незак. 1. Апрытомніваць, ачуньваць. Вадою ў ліцо як брызнулі, пычаў аджываць. 2. Выжываць (пра расліны). Ні хацелі яблынкі прінімацца ўсё лета, а к восіні сталі аджываць.
АДЖЫЦЦА, аджывецца; зак. Гл. аджыць 1, 2. Пыліжаў-пыліжаў дый аджыўся. Дажджы пашлі, дык пасевы аджыліся.
АДЖЫЦЬ, аджыву, аджывеш; зак. 1. Апрытомнець, ачуцца. 2. Выжыць (пра расліны). Нада пыліваць клянкі, то аджывуць. 3. перан. Памерці. Аджыць свае. «Ну, як там Пятрок?» — «Аджыў».
АДКАІВАЦЬ (аткаівыць), -ы-ю, -ы-іш; незак. Адходжваць. Аткаівыць вадою.
АДКАІЦЬ (аткаіць), -а-ю, -а-іш; зак. Адхадзіць. Рана юшку зычынілі і ўгарелі ўсі, дык чуць аткаілі.
АДКАСАЦЦА (аткысацца), -а-юся, -а-ісься; зак. 1. Адкасацца. 2. перан. Пазбавіцца; адчапіцца. Аткысайся, некылі мне с табою піріліваць с пустога ў парожнія.
АДКАСНУЦЦА (аткаснуцца), -н-уся, -н-есься; зак. Гл. адкасацца 2. Аткасьніся ты, мне ні ды цябе.
АДКАСЫВАЦЦА (аткасывыцца), -(вы)юся, -(вы)ісься; незак. 1. Адкасвацца. 2. перан. Пазбаўляцца, адчэпліваецца. Прістаў і ні аткасыіцца. Як прівізаўся ка мне ды ну людзях: пойдзім у рістыран, дык я ўжо дывай усяк аткасывыцца,— а ну яго.
АДНАЛІШНІК м. Аднаасобнік. Адналішнікаў у нас ужо німа.
78 👁