Старонка 22
◀ / 228 ▶
АДГАКАЦЦА (адгакыцца), -ы-юся, -ы-ісься; зак. Настукацца, нагрукацца. Ці ты адгакыўся? АДГАКАЦЬ (адгакыць), -ы-ю, -ы-іш; зак. 1. Адстукаць, адгрукаць. 2. Змайстраваць што-н. надзвычайнае (добрае ці дрэннае). Адгакыў дык адгакыў сенцы! Ну й адгакылі ж вы калёсы — на людзі выіхыць стыдна. АДДЗЯЧЫЦЬ (адзьдзячыць), -ч-у, -ч-ыш; зак. 1. Аддзякаваць. Ты мяне зь бяды выручыў, я табе адзьдзячу. 2. іран. Праявіць няўдзячнасць. Адзьдзячыў зы маю дыбрату, нечыга скызаць. 3. перан. іран. Набалбатаць, налаяцца. Адзьдзячыла, адзьдзячыла і пышла. АДДУДЫРАНЫЙ (аддудыріный) дзеепрым. 1. Адтапыраны. Ідзёць — кырманы аддудыріны, як тама пы кірьпічыні ляжыць. 2. Адстаўлены, выцягнуты ў бок. АДДУДЫРЫЦЦА (аддудыріцца), -р-іцца; зак. Адтапырыцца. Рубашка аддудырілыся ат ветру. АДДУДЫРЫЦЬ (аддудыріць), -р-ю, -р-іш; зак. 1. Адтапырыць. Чым ты аддудыріў кырманы? 2. Адставіць, выцягнуць у бок. Аддудыріць руку. Расьсердзілыся, губы аддудыріла і пышла. АДДУХА ж. Адпачынак; перадышка. Работыў біз аддухі. Аддухі німа. Уборка пычанецца — аддухі ня жджы. АДЖЫВАННЕ (аджываньня) н. Выжыванне. Во аджываньня у ліпык: ні растуць, ня сохнуць. АДЖЫВАЦЦА, -а-іцца; незак. Гл. аджы-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 228 ▶