Старонка 21
◀ / 228 ▶
АБШАРПАНЕЦ (апшарпаніц) м. асудж. Абадранец. Пірядзёнься, ні хадзі апшарпанцым. АБШАСНУЦЦА (апшаснуцца), -н-уся, -н-ёсься; зак. Пакаўзнуцца, спатыкнуцца дзе-н., адкуль можна ўпасці. Лезь ды астарожын будзь: ні апшасьнíся. АБШАСТЫВАЦЦА (апшастывыцца), -(вы)юся, -(вы)ісься; незак. Пакоўзвацца, спатыкацца дзе-н., адкуль можна ўпасці. Сколька раз апшастывыўся і ўсігда за штонебудзь удзержывыўся. АБЯРНУЦЦА, -н-уся, -н-ісься; зак. 1. Абярнуцца, перакуліцца, перавярнуцца. Акуратна вязі сена; аберніс­ься — хто табе падніміць? 2. Абысціся. Бяры карзінкі, я с адною абярнуся. 3. Схадзіць, звярнуцца, паспець, справіцца. Мігым абярнулыся туды й ныз­ад. АГРЭСЦА (агрэсца), агрябуся, агрябёсься; зак. Многа ўзяць, атрымаць, мець. Усе агрябліся сёльта ат яблык. Агрёбся ад дзяцей. АДБІРАНКА ж. Разраўнаваная граблямі ношка сена, пласт, перабірыч. З адбіранак кладуць копы — 20 штук у капу. Усігда так заведзіна: нырмальныя адбіранка — пуд весу. Памянш. адбіранычка. Надзелыў адбіранычык — будзіць прікопык. АДБІРАЦЦА, -а-іцца; незак. 1. Адбірацца. 2. спец. Збівацца ў адбіранку. Лугавая сена адбіраіцца, ета ні сыка нейкыя, што грыблямі ні пыцягнуць. АДБІРАЦЬ, -а-ю, -а-іш; незак. 1. Адбіраць. 2. спец. Збіваць у адбіранку. Сьпірва адбіраю пірібіранкі, а тады нашу.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 228 ▶