няк вакол чаго-н., ссячы, абсячы галлё. Пайду апціряблю аборычык. Адну макушку апцірябіў. 2. перан. гумар. Пазбавіць некультурнасці ў звычках, у манерах. Людзі апцярэбюць, як пойдзіш ат маткі.
АБЦЯРЭБЛЕНЫЙ (апцярэбліный) дзеепрым. 1. Абсечаны. Апцярэбліныя лашчынка. Апцярэбліный дубок. 2. перан. гумар. Той, які пазбыўся дрэнных звычак, манер. Нечыга скызаць, вярнуўся са сьвету троху апцярэбліным.
АБЧЫКРЫЖАНЫЙ (апчыкрыжыный) дзеепрым. жарт. 1. Абрэзаны, ачышчаны. Апчыкрыжыныя бруквіна. 2. Абстрыжаны. Апчыкрыжын на голыя калена.
АБЧЫКРЫЖЫВАЦЦА (апчыкрыжывыцца), -(вы)юся, -(вы)ісься; незак. жарт. 1. Абразацца (звычайна пра гародніну). 2. Абстрыгацца. Хуць ты ня хочыш апчыкрыжывыцца, ўсё роўна апчыкрыжу.
АБЧЫКРЫЖЫВАЦЬ (апчыкрыжывыць), -(вы)ю, -(вы)іш; незак. жарт. 1. Абразаць (звычайна пра гародніну). Апчыкрыжывыйця хряпкі ат кычаноў. 2. Абстрыгаць, стрыгчы. Апчыкрыжывый сваю кучму, нечыга зь ею насіцца!
АБЧЫКРЫЖЫЦЦА (апчыкрыжыцца), -ж-уся, -ж-ысься; зак. жарт. 1. Абрэзацца (звычайна пра гародніну). 2. Абстрыгчыся. Ні апчыкрысься, як Паўлюк, што месіц у шапкі еў.
АБЧЫКРЫЖЫЦЬ (апчыкрыжыць), -ж-у, -ж-ыш; зак. жарт. 1. Абрэзаць (звычайна гародніну). Апчыкрыжу бруквіну — і ў рот. 2. Абстрыгчы. Ні садзіся стрыцца: апчыкрыжыць, што шапкі ня зьдзеніш.
78 👁