АБХАДЗІЦЦА (апхадзіцца), -дж-уся, -дз-ісься. 1. незак. Абыходзіцца. Ні було карзін — дык апхадзіліся неік і адною. 2. незак. Гл. абайціцца 2. Ксьціны мне ні разу — ні первыя, ні другея дзешыва ні апхадзіліся. 3. зак. Гл. абайціцца 3, 4. Ай, ну іх: бадуцца, пакуліцька ні апходзюцца. Ціляты троху пабегылі, дый апхадзіліся.
АБХЛЮПАНЫЙ (апхлюпыный) дзеепрым. Аплюханы, апырсканы граззю. Вярнуўся пыд раньня апхлюпыный пы калені.
АБХЛЮПАЦЦА (апхлюпыцца), -ы-юся, -ы-ісься; зак. Аплюхацца, апырскацца граззю. Апхлюпыўся пы самыя вушы.
АБХЛЮПАЦЬ (апхлюпыць), -ы-ю, -ы-іш; зак. Аплюхаць, апырскаць граззю. Пыткысай штаны — апхлюпыіш.
АБХЛЮПЫВАЦЦА (апхлюпывыцца), -(вы)юся, -(вы)ісься; незак. Аплюхвацца, апырсквацца граззю. Калі ты атвучысься апхлюпывыцца?
АБХЛЮПЫВАЦЬ (апхлюпывыць), -(вы)ю, -(вы)іш; незак. Аплюхваць, апырскваць граззю. Ці быў тэй дзень, каб ты ні апхлюпывыў ні штаноў, ні полыў.
АБЦЕРАБІЦЦА (апцірябіцца), апціряблюся, апцірябісься і апцяребісься; зак. 1. Зал.-бессуб'ект. ад абцерабіць 1. Апцірябілыся пару сукоў. 2. перан. гумар. Прыадзецца. Пыглядзіка вун, апцірябіўся, троху ны чылавека стаў паходж. 3. перан. гумар. Пазбыцца некультурнасці ў звычках, у манерах. Пу людзях пыхадзілі, дык апцірябіліся.
АБЦЕРАБІЦЬ (апцірябіць), апціряблю, апцірябіш і апцяребіш; зак. 1. Высячы хмыз-
78 👁