ждуць, а йдзі ды ныкармі скаціну. Як пычанёць абряды — дзень гатова ад зёркыла ні тхадзіць.
АБРАНІВАЦЦА (абранівыцца), -(вы)іцца; незак. Траціцца, губляцца (пра рэч); траціць, губляць. Ні нада було абранівыцца, і з ножыкым ба быў.
АБРАНІВАЦЬ (абранівыць), -(вы)ю, -(вы)іш; незак. Упускаць з рук; траціць, губляць. Сколька разоў абранівыў вязёнкі і ныхадзіў.
АБРАНІЦЦА, -н-іцца; зак. Згубіцца (пра рэч); згубіць. Нёйдзі ў кустах ножык абраніўся, шукаў, шукаў і ні найшоў.
АБРАНІЦЬ, -н-ю, -н-іш; зак. 1. Упусціць, выпусціць з рук, згубіць. Глядзіця, а то аброніця гырлачык. 2. Выраніць (слязу). Во табё й пляменьніца: сьлязы ні абраніла. 3. перан. Сказаць, вымавіць скрозь зубы, працадзіць (слова). За цэлый вёчыр слова ні аброніць.
АБРУЗАННЕ (абрюзаньня) н. асудж. Сон. Ат абрюзаньня аж вочы зыплылі.
АБРУЗАЦЦА (абрюзацца), -а-іцца; незак. асудж. Зал.-бессуб'ект. ад абрузаць. Усю ноч цігаўся, цяпёріцька табё абрюзаіцца.
АБРУЗАЦЬ (абрюзаць), -а-ю, -а-іш; незак. асудж. Спаць. Дакуль ты абрюзаць будзіш? Ідзі касу кляпі.
АБРЭМЕННАЯ (абрёмінныя) ж. Цяжарная. Абрёмінным цяпёрь выгыда: вотпускі бальшыя. Восьмый раз абрёмінна.
АБУГОНЯ ж. Участак поля, які намячаецца ўзараць. Зыняў шурокую абугоню і трошку ні дыпыхаў.
85 👁