АБНАРАЎЛІВАЦЦА (абныраўлівыцца), -(вы)юся, -(вы)ісься; незак. Устрымлівацца; асцерагацца, уступаць; стрымлівацца; чакаць. Абныраўліюся, сальныга і ў рот ні бяру. Абныраўлівыйся, дзётухна, ні ў сваіх жывёш.
АБНАРАЎЛІВАЦЬ (абныраўлівыць), -(вы)ю, -(вы)іш; незак. Гл. абнараўлівацца. Жывіцё разым — дык абныраўлівыйця адна адной.
АБНАРАЎЛЯЦЦА (абнырыўляцца), -я-юся, -я-ісься; незак. Гл. абнараўлівацца. Як з бальніцы посьлі апірацыі выйшыў, дык троху абнырыўляўся, дужа ні пыдымаў цяжолыга, а цяпёря ўсё дзёлыю.
АБНАРАЎЛЯЦЬ (абнырыўляць), -я-ю, -я-іш; незак. Гл. абнараўлівацца. Ён жа старшы, табё нада абнырыўляць.
АБОРАК (аборык) м. Нізкая мясціна на полі, дзе збіраецца вада і якую не аруць. Між аборкыў с трактырым дужа ні разьвёрнісься. Якоя тоя сёна с аборка: зь біряжкоў трошку ядомыя, а пысярёд рязуха сыка.
АБОСЫЙ прым. Босы. Ня бёгый абосым, а то прастудзісься, тады толька вазіся с табою пы дыктырах ды пы хвірчылах.
АБОЯ ліч. Гл. абая. Абоіх відзіў ны бызарі: куплялі нёшта кыла посыду.
АБРАДЖАННЕ (абріджаньня) н. часта іран. 1. Адзяванне ў новае, святочнае. Посьлі будзіць абріджаньня, бягіця так. Пасьпёіця с абріджаньнім — і ныпііцёся, і ныскачыціся. 2. Уборы, убранне. Ныспрыўляла абріджаньня — на ўвесь век хваціць.
АБРАДЫ (абряды) толькі мн. часта іран. Гл. абраджанне. Ніхай тваё абряды пыда-
79 👁