Старонка 16
◀ / 228 ▶
АБЛАТАШЫЦЬ (аблыташыць), -ш-у, -ш-ыш; зак. Абакрасці, абабраць, абтрэсці, абшукаць з мэтай украсці. Толька атвярнуўся ны мінутку, дык калёсы нехта аблыташыў. Аблыташылі яблыну пыд раньня, а йгрушу, відна, яшчэ зь вечыра. АБЛАЧЫНА ж. Невялікае воблака, хмарка. Аблачына січас пярёйдзіць, тады й паедзім. АБМАХНУЦЦА, -н-уся, -н-есься; зак. 1. Абмахнуцца. 2. Пралічыцца, дапусціць памылку, прамахнуцца, прагледзець. Кажыцца, й глядзелі — і абмахнуліся: купілі храмога пацьсьвінычка. АБМАШКА ж. Пралік, памылка. Ні с таго боку паз у шулі выдзіўбыў — абмашка выйшла. АБМЕШКА ж. 1. Мешанка. Калі мукі насыпіш, тады й абмешка хырыша. 2. Рыхтаванне мешанкі. Даецца абмешка, пакуля ныварочыіш яе ў шайкых. Усю вясну с абмешкыю вазіліся. АБМЕШЫВАННЕ (абмешывыньня) н. Гл. абмешка. Абмешывыньня толька на дзінь, к вечыру ні абмешывылыся. АБНАРАВІЦЦА (абныравіцца), -ўл-юся, -в-ісься; зак. Устрымацца, асцерагчыся, уступіць, стрымацца; пачакаць. Абныравіся посьлі апірацыі, чаго зря ня еж. Каб ты абныравілыся — і ціха було б. Абныравісь-ка, усе зьбяруцца, і будзім разым абедыць. АБНАРАВІЦЬ (абныравіць), -ўл-ю, -в-іш; зак. Гл. абнаравіцца. Абныраві трошку, ня едзь: відзіш, ікая туча. Абныраві — і сваркі ня будзіць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁
◀ / 228 ▶