АБАЯ ліч. Абодва. Абаім далі пріміроўку,— стоіць: пыработылі ўсё лёта дык пыработылі.
АБВАЗІЦЬ, абважу, абвозіш; 1. незак. Абвозіць. Масток пулумаўся, нада ны быльшак абвазіць. 2. зак. перан. Пабіць; ударыць. Абважу лумачыныю — большы і ні падойдзіш к пряслу.
АБВЁЗЦЬ (абвёзьць), абвязу, абвязёш; зак. 1. Абвезці. Абвёз ба на мост, ці такей вузюган у брод перць. 2. перан. Ударыць. Усё лез і лез — дык яго й абвязлі хырашэнька, каб знаў.
АБГАЛАГАНІЦЦА (абгылыганіцца), -н-юся, -н-ісься; зак. жарт. Падстрыгчыся, абстрыгчыся (няўдала). Айдзе ты так абгылыганіўся?
АБГАЛАГАНІЦЬ (абгылыганіць), -н-ю, -н-іш; зак. жарт. Абстрыгчы дагала. Прізыўнікоў абгылыганюць, аж блішчаць.
АБДЗЁРКА ж. Мука з шатраванага зерня. Змалоў абдзеркі пудоў шэсьць.
АБДЗЯРАННЕ (абдзіраньня) н. 1. Абдзіранне. 2. Гл. абдзёрка. Абдзіраньня ссыпім у бочку, а сьвіньням ніхай у мішках. 3. Шатраванне. Ны абдзіраньня вочырідзь быльшая, змалоў упроста.
АБЁДДЗЕ (абёдзьдзя) н. Поўдзень (час). Абёдзьдзя ны дваре, а ён ляжыць. Заёхыў у абёдзьдзя.
АБ'ЁДДЗЕ (аб'ёдзьдзя) н. Аб'едкі. У нашыя каровы аб'ёдзьдзя ні астаецца. Памянш. аб'ёдзьдзіка. За ноч і аб'ёдзьдзіка ні былінкі німа.
АБЁЯ ліч. Абедзве. Іх абёіх ні разу ўмесці ні буваіць.
91 👁