АБАЙЦІЦЦА (абыйціцца), абыйдуся, абойдзісься; зак. 1. Абысціся. Я зыбяру мяшкі, ты бязь іх абойдзісься. 2. Каштаваць. Свадзьба абыйшлася ў ладныю капейчку. 3. Прывыкнуць, звыкнуцца (пра кароў). Первый дзень, як у поля выгынюць, лі кароў стой дый стой, пакуля яны абойдуцца, а то мігым босца пычануць. 4. Уціхамірыцца (пра жывёлу). Скот абыйшоўся, можна і пысядзець якую мінутку.
АБАРАЧЫВАННЕ (абырачывыньня) н. Перакульванне; пераварочванне. Каб ні твае абырачывыньня — і салома б сухенькыя была. Зь еткім абырачывыньнім зы два дні бяс посыду астанісься.
АБАРАЧЫВАЦЦА (абырачывыцца), -(вы)юся, -(вы)ісься; незак. 1. Перакульвацца, пераварочвацца, абарочвацца. Калёсы ніважна зьдзёлыны: ны пывароці абырачывыюцца. 2. Абыходзіцца. Абырачыюся пакуліцька с трімя карзінкымі, ды ні хвытаіць, нада як сыбрацца чацьвёртыю сплесьць.
АБАРАЧЫВАЦЬ (абырачывыць), -(вы)ю, -(вы)іш; незак. Перакульваць, пераварочваць, абарочваць. Ні стаў гырлачы ў сенцых, там кот абырачыіць
91 👁