Дыялектны слоўнік. З гаворак Мсціслаўшчыны (1966). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 228  ▶ 
МАЛАДНЯ (мылыдня) ж. Маланка. Усю ноч блішчэла мылыдня. МАЛАХОЛ (мылахол) м. Дзівак; дурнаваты. 3 мылахолым ні an чым ні дыгаворісься. МАЛАХОЛКА (мылахолка) ж. Дзівачка; дур наватая. Рызыйшлася мылахолка як вёцір. МАЛАХОЛЬНЫЙ (мылахольный) прым. Дзівакаваты; одурнаваты.'Мылахольный: слова ныпірякор ні скажи. МАЛЬБОНЫ толькі мн. Лаянка. Як устала, так i зы мальобны. МАЛЬГАВАЧКА (мыльгавычка) м. i ж. Гл. мальгавінка. МАЛЬГ АВІНІЧКІЙ (мыльгавінічкій) прым. Маленечкі, малюсенькі (пра дзіця; наогул пра маладую істоту). Ігняткі саўсім мыльгавінічкія, куди іх у поля гнаць. МАЛЬГАВІНКА (мыльгавінка) м. i ж. Малютка. Hi нясі ни мароз такую мыльгавінку. МАЛЬГАВІНЬКІЙ (мыльгавінькій) прым. Маленькі, малюсенькі. Купіў двух мыльгавінькіх пырасёнычкыў, кромі мылыка, нічога ні бяруць. МАЛЬГАЎКА (мыльгаўка) м. i ж. Гл. мальгавінка. Ці ты ж мыльгаўка, што цябё одною сьмітаныю карміць. МАЛЬГВА (мыльгва) ж. Малеча. Зыйшла ў хату, дык там мыльгва адзін пыд адзін. МАЛЮПАХТАНІЧКІЙ (мулюпахтынічкій) прым. Гл. мальгавінічкій. Мулюпахтынічкій радзіўся, а цяпёря глянь-ка лабрэт выбухыўся. МАЛЮПАх і АНЬКІЙ (мулюпахтынькій) прым. Гл. мальгавінькій. Глянуў у гняздб — лыстывіняткі мулюпахтынькія, у пушку
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бярўць, дыгавбрісься, крбмі, кудй, мальббны, марбз, мылахбл, мылахбльный, нічбга, одурнаваты.'мылахбльный, рякбр
3 👁
 ◀  / 228  ▶