рыць палкай. Атлезь, а то як скыбляну, дык аж nipaкруцісься. Зняць кару з большага. Скыбляні трошкі ў камлі.
СКАПЫЦГЦЦА (скыпыцідца) зак., перан., груб. Памерці. Адзін парцізан узяў яго зы каршэнь, дык чуць ні скыпыціўся сы страху.
СКАПЭ'РДЗІЦЦА зак., груб. Згінуць, памерці. Мог бы i ты скапэрдзіцца ў балоці, каб ні я.
СКАПІРДА' (ськіпірда) м. i ж. Скнара. Ськіпірда ніколі ні скажа, што многа, a ўсё мала.
СКАЧО'К м. 1. Конік. Трэба скачкоў нылавіць, на іх плоткі хырашо бяруцца. 2. Перан. Чалавек, які часта мяняе месца працы, лятун. Ты ні работнік, а скачок.
СКЛАДА'НЧЫК (склыданчык) м. Сцізорык. Гэты склыданчык у мяне гадоў дзесіць носіцца.
СКЛАДНЯ' (склыдня) ж. Сцірта сена, саломы. Tрэба ў першую вочырыдзь піравезці тую складню, што лі дарогі.
СКЛІЗГАНУ'ЦЦА зак. Слізгануцца. Глядзі, а то склізганешсься, дык i мазгі ні пысыбіраеш.
СКЛІЗГАНУ'ЦЬ зак. 1. Слізгануць. Я толькі з горкі склізгануў. 2. Ударыць рукой па твары. Калі склізгану, дык ні захочыш. 3. Хутка збегаць. Склізгані, прыняci мылаток.
СКЛІ'ЗКА прысл. Слізка. Дужа склізка ў маіх ботых хадзіць.
СКЛІ'ЗЕНЬ (склізінь) м., перан. Капрызны хлапчук. Па кім ён удаўся, такі склізінь?
СКЛІЗНЯ' (склізьня) ж. 1. Смоўж. Ны шчаўлі — адны склізні. 2. Перан. Капрызная дзяўчынка. Чаго ты рыскрычалася, склізня? 3. Слізота, галалёд. Тыкая склізня, што іці нільзя.
СКЛІЗО'ЦЦЕ (склізоцьце) н. Слізота. Склізоцце — ні ступіць.
СКАРО'ВІЦЦА зак. Зморшчыцца ад агіды. Я к зірнуў ны яго рукі, дык аж скаровіўся.
СКУКАРЭ'ЧАНЫ (скукарэчыны) прым. Згоролены. / ні скажыш, што ён нычальнік, скукарэчыны нейкі.
СКУКАРЭ'ЧЫЦЦА зак. Згорбідца ад холаду, сагнуцца. Пыняволі скукарэчышся ад такога марозу.
СКУКАРЭ'ЧЫЦЬ зак. Сагнуць, згорбіць. Чаго цябе скукарэчыла ў тры пагібілі, хворы ці што?
СЛАБА'К (слыбак) м. Нядужы, някемлівы чалавек. Слыбак ты яійчэ, мала кашы паеў. Я ў зыдачах слыбак быў, a ліціратуру любіў
Дадатковыя словы
згорбле, скаровіцца, складанчык, склізгануцца, склізгануць, склізень, скукарэчаны, скукарэчыцца, скукарэчыць, слабак, слізбта
21 👁