ад работы, прагуляць. Ен ны любой рабоці ўмудрыццсі сычкануць. CBIHTO'C м., абразл. Няўдзячны чалавек. Хыця б дзяцьку спасіба скызаў, ці трэба такім свінтосым быць. СВІННЁНАК (сьвіньнёнык) м. 1. Свінчук, кабанчык. Сьвіньнёнка за дзісятку купіў. 2. Перан. Неакуратны хлапчук. РукІ ідзі памый, сьвіньнёнык. СВІННУ'РКА (сьвіннурка) ж. Свінарка. У нас усе сьвіннуркі пірыдавыя. СВІННУ'ШНІШЧА (сьвіннушнішча) н. Стойла для свінней. Смурод, як ны якім сьвіннушнішчы. СВІСТУ'ЛЯ (сьвістуля) м., перан. Манюка. Ты ж кызаў, што адных бырывікоў ныбраў, сьвістуля ты за гэта. СВІ'ШЧ (сьвішч) м. Дзірка, шчыліна ў варотах, дзвярах, вокнах, куды дзьме вецер. Пыпрасіў яго, каб вокны асадзіў, дык ён мне сьвішчоў надзелыў. СВГШЧЫК (сьвішчык) м. 1. Дзірачка, шчыліна ў дзвярах, вокнах. Чым бы гэта сьвішчык задзелыць, каб вецір ня дуў? 2. Перан. Манюка. Гэты сьвішчык табе ныгавора, што дулі ны вярбе растуць. СЕ'ДЗЕНЬ (седзінь) м. Сядун, гультай. Седзінь заўсягды думая, што яму будзя ўсё ліцца i сыпацца дырма. СЕ'ДНЯ ж. Спакой. Чаго вы разьбегыліся, седні вам німа ці што? СЕ'ЧАНКА (сечынка) ж. Здробненая салома, рэзь. Дужа ня хочуць каровы посьлі сілысу сечынку есьці. СЕ'ЧКА ж., перан. Сварлівая, уедлівая кабета. Не ведыіш ты ці што, гэты ж першыя сечка. СЕ'ЯНКА (сеінка) ж. Бульба для пасадкі. Сеінкі ў мяне многа астанецца. СІВУ'Н M.f неадабр. 1. Стары халасцяк. Зы такога сівуна ні адна дзеўка ня пойдзя. 2. Стары баравік. А яму абы быравік, дык поўнае вядро сівуноў нызьбіраў. СГТНІК м. Хмызняк. Мар'ян вун у сітніку пыдасінавікыў нызьбіраў i ні хадзіў за блізкі сьвет. СІЛА7КА м. Асілак. Hi падніміш адзін i ні бярыся, сілака мне нашоўся. СКА'БКА ж. 1. Стрэмка. Ці ёсць у цябе іголка, трэба скабку выніць. 2. Скаба. Скрапі бярвеньня скабкай, каб ні рыссувалыся. 3. Перан. Злая жонка; дранная, уедлівая нявестка. Яго скабка як рыспукчыцца, дык нядзелю будзя бырыбаніць. СКАБЛЯНУ'ЦЬ (скыблянуць) зак.г перан. Уда
Дадатковыя словы
cbihtoc, марян, свіннурка, свіннушнішча, свістуля, свішч, седзень, седня, сечанка, сеянка, скаблянуць
3 👁