САМАПА'С (сымыпас) м. Пасьба без пастуха. Карова наша ны сымыпасі. САМАПА'САМ (сымыпасым) прысл. Без пастуха. Захварэла карова, ні пискаім и поля, сымыпасым йяпера хрдзя. САМАСЕ'Й (сымасей) м. i САМАСЕ'ЙКА (сьшасейка) ж. Тытунь, які вырошчваецца на агародзе. Я ні пыпіросы, ні махорку ні купляю ні разу, у мяне сымасею хыпая. САМКА'ЦЦА (сымкацца) незак. Спатыкацца. Ш дырма ны парозі сымкаісься, нугусцюваўся. САМКНУ'ЦЦА зак. 1. Спатыкнуцца, аступіцца. Пы клаццы ішоў, самкнуўся, чуць у ваду ні пыляцеў. 2. Прамахнуцца, памыліцца. Сек жалезіну, а зубіла самкнулыся, дык я мылатком пы пальцах. CA'HKI толькі мн. Сківіцы. Гэта яму ў вайну санкі зьвярнулі, каб даўгі язык ня меў. САПСЕ'ЛЫ прым., груб. Стары. Саўсім сапселы стаў за гэты год, німа здароўя. САПСЕ'ЦЦА зак., груб. Састарыцца. Мікалай ужо дужа сапсеўся.х Сапсеісься i ты. САПСЕ'ЦЬ зак., груб. Састарэдь. Калі ён усьпеў так сапсець? СА'РПАННЕ (сарпыньня) я. Фыркание. Пы сарпыньню чую, што коні тут. САРПАНУ'ЦЬ (сырпануць) зак. Фыркнуць. Як сырпанеш сваім носым, то ў мяне аж мурашкі пы сыне бегыюць. СА'РПНУЦЬ зак. Фыркнуць. А коні як сарпнуць — ды ў гурт. САСЦЁБАЦЬ (сасьцёбыць), САСЦЯБА'ЦЬ (сысьцібаць) зак. Сшыць на скорую руку. Мяшкоў німа, пайду сасьцёбую штукі два. САСЦЯБНУ'ЦЬ (сысьцябнуць) зак. Хутка сшыць, зашыць. Сасьцябну трохі i ладна будзя. СА'К м., жарг. Гультай, сімулянт. Адзе ўжо Мікітыў сак дзеўся? САЧО'К м. I. Рыбалоўная снасць. Сачок за дзень звізаў. 2. Жарг. Сімулянт, лайдак. Такі сачок ны стакос ня пойдзя. 3. Пінжачок. Накінь сачок на плечы, цяплей будзя. САЧКАВА'ЦЬ (сычкываць) незак., жарг. Увільваць ад работы. Нечыга сычкываць, бяры касу, ды пойдзім. САЧКАНУ'ЦЬ (сычкануць) зак„ жарг. Увільнуць
Дадатковыя словы
cahki, пйскаім, самапас, самапасам, самасей, самасейка, самкацца, самкнуцца, сапсецца, сарпанне, сарпануць, сасцябаць, сасцябнуць, сачкаваць, сачкануць
1 👁