дня, каб ты ні пычынала ны мяне рыпыньня. 2. Няўмелае гранне на гармошку. Гэта, браток, ні граньня, а рыпаньня. РЫ'ПАЦЦА (рыпыцца) незак., жаре. Незадаволена бурчаць. Сам прытрухніся, тады ня будзіш ны мяне рыпыцца. РЫ'ПАЦЬ (рыпыць) незак. 1. Няўмела граць. Пы~ лажы гармонік, ні нада рыпыць. 2. Жаре. Выказваць крыўды. Я тут ні пры чым, можаш ны мяне ня рыпыць. РЭГЕ'НТ м. Рэнтген. Хадзіла ны рэгент, прывіралыся. РЭ'ЗАНКА (рэзынка) ж. Рззаная бульба для пасадкі. 3 вялікый бульбы можна рэзынкі зъдзелыць i садзіць. РЭ'ПАЦЦА (рэпыцца) незак. Трэскацца. У ботах пірады рэпыцца пычаль. РЭ'ПКУ ПЕЦЬ незак. Пакутваць ад болю, плакаць. Ногі пасевірыюць, тады будзіш сядзець дома ды рэпку пець. С САБАКА'Р (сыбыкар) м., асудж. Дураслівец. Эх, сыбыкары, ім толькі насіцца адзін за другім. САБАКА'РКА (сыбыкарка) ж., асудж. Дурасліўка. Што, сыбыкарка, есьці ўжо зыхацела? САЛЫ'ПАННЕ (салыпаньня) н. 1. Палыханне (пра агонь). Я ад лесу салыпаньня ўбачыў i здыгадаўся, што пыжар. 2. Лізанне. Карова выпіла пойла, салыпаньня пычыла. САЛЫ'ПАЦЬ (салыпыць) незак. Шугаць, палыхаць (пра агонь). А полымя па сценых салыпыя. 2. Лізаць. Салыпыя карова языком па цэбру. САЛЫ'ПНУЦЬ (сылыпнуць) зак. 1. Палыхнуць (пра агонь). А полымя як салыпне пы саломі. 2. Лізнудь. Карова салыпнула i, відна, прыглынула кусок дроту. САМАДЗЕ'ЛАК (сымадзелык) м. Самаробная рэч. Каб хоць нож быў талковы, а то сымадзелык. САМАГНЁТ (сымагнёт) м. Самагон. Я ня п'ю сымагнёту. САМАГНЁ'ТКА (сымагнётка) ж. Самагон. Ад стыкына сымагнёткі еткі п'яны ты ня быў бы
Дадатковыя словы
пяны, рыпацца, рыпаць, рэзанка, рэпацца, сабакар, сабакарка, салыпанне, салыпаць, салыпнуць, самагнётка, самадзелак
8 👁