кароткае. Калі гаворыш яго, язык не «паламаеш». I рыфма адразу сама сабою напрошваецца: «скрут»— «тут». Атрымалася своеасаблівая прымаўка, даволі дасціпная, па-мастацку завершаная, з мяккім гумарком, з хітрынкай.
Аднойчы надарылася мне ехаць на дрыгунку (так называюць невялікія старэнькія аўтобусы) у адзін аддалены саўгас. Дрыгунок! Выдумалі ж гэтак. I нездарма. Ехаць сапраўды было дужа дрогка. Аўтобус падкідвала на выбоінах, трэсла на каляінах, брынчэла ў вокнах шкло. Словам, ехаў на дрыгунку. Лепш не скажаш. Пасажыры, вясковыя дзядзькі і цёткі, хлопцы i дзяўчаты, ладзілі вясёлую гаману, бо ўсе адзін другога ведалі, «як аблупленага» або «абсмаленага».
Гаварылі два ўжо немаладыя аднавяскоўцы, рабочыя саўгаса. Першы паглядаў на вялікі жоўты чамадан, што вёз другі, i раптоўна запытаў:
— Ну, а ты, Мікіта, чым такім дужа харошым свой рундук напхаў?
— Тут усе жончыны прошвы, — быў адказ.
A вось яшчэ:
— Харошы мой зяць, залатыя рукі ў яго, ды бяда, што алкаголец,— скардзілася бабуля суседцы.
— Ох, братка ты мой, палабавозіў дык палабавозіў я ўчора ля свайго трактара.
— Лаўды табе, калі ўсе дзеці апуціліся,— зайздросціла кабета кабеце.
— А я ў Бялынічах падмаладзіўся...
— Добрая сечка яе нявестка...
— Блузу на адну капейку верыць не трэба...
— Пажыў у горадзе два дні, дык ужо i вабражае...
Усё гэта рэплікі з размоў пасажыраў дрыгунка. Слоў, якія сустракаюцца ў гэтых рэпліках, ні ў адным слоўніку вы не знойдзеце, нават падобных слоў з тaкім значэннем няма. Рундук — вялікі чамадан, прошвы — просьбы што-небудзь купіць, прыдбаць, алкаголец — п'яніца, палабавозіў — добра папрацаваў, лаўды — добра, лацвей, падмаладзіўся — падстрыгся, пагаліўся, сечка — злая на язык, сварлівая кабета, блуз — манюка, балбатун, вабражаць — фарсіць, задавацца.
Трасецца, ляскоча дрыгунок па вясковай дарозе. Гамоніць, жартуе да ўсяго звыклы вясковы люд. Злятаюць словы, дасціпныя заўвагі, яркія моўныя метафа-
57 👁