ры-вобразы... Колькі іх, важкіх, бясцэнных залатых зліткаў народнай моватворчасці! Імі аздоблена народная мова. Яны надаюць ёй гнуткасць, рухомасць, тонкасць, далікатнасць, каларыт, трапнасць, бляск. Ініны раз адно слова замяняе цэлы сказ, стварае закончаную разгорнутую думку, дае чалавеку своеасаблівую характарыстыку, узносіць яго або карае, развенчвае. Каму, скажам, з маіх землякоў прыемна пачуць пра сябе, што ён маталыга? Гэта значыць, што ён дзялок, круцель, прахвост, прайдзісвет, што яго не паважаюць. A бязула ці бязуліна? (Няўмека, лайдак, недарэка; няўдаліца, лайдачка). I кожнае слова — гэта своеасаблівы помнік, помнік гісторыі i культуры. A гісторыя — у кожным слове. Вось, напрыклад, слова курдопа. Я пачуў яго ад старэнькай бабулі, маці настаўніка, болын дакладней, дырэктара школы. Бульбу называў ён як усе бульбай, толькі не курдопай. Вядома, можна пачуць у нас i такое: бульбіна ў бульбіну картошка вырасла. Але ж адкуль узялася курдопа? Бабуля малапісьменная, нарадзілася недзе ў вёсцы каля гарадскога пасёлка Дрыбін, што на МагІлёўшчыне. Там бульбу называлі курдопай. Слова гэтае ўжо ў бабулінай крыві. Шмат гадоў як пераехала яна жыць да сына ў Бялыніцкі раён i разам ca сваімі хатулькамі-клункамі прывезла i курдопу. Для яе мала бяды, што гаворыць непісьменна, «па-дзеравенску», галоўнае — абы лёгка гаварылася. Абы лёгка гаварылася... Пэўна, такі закон моватворчасці. Добрапісьменных вясковых людзей у яе гадах не надта многа i засталося. Але ж бабуліна слова — добpae сведчанне, што культура i навука ў яе маладыя гады i ў яе вёсцы ля Дрыбіна былі на такім жа ўзроўні, як i ў той, дзе нарадзілася i жыла мая маді. Запісаў я бабуліна слова, забраў яго ў старой, як рэліквію, як знаходку. Яна нават i не заўважыла гэтага. У кожным слове ёсць нешта таямнічае, цікавае. Слова вядзе нас у далёкае мінулае, у глыбіню вякоў, дапамагае разумець час. У слове бачыдца жывы чалавек, яго душа, яго характар, думкі, мары, захапленні, занятак, яго радасці i няўдачы, пякучы боль i адчай. Самабытнае народнае слова — гэта вялікі скарб, дарагі наш набытак. Няважна, што тое ці іншае слова бытуе толькі ў пэунай мясцовасці, магчыма, нават у адной або некалькіх вёсках, няважна, будуць ці не каa
7 👁