мі кароткае. Калі гаворыш яго, язык не «паламаеш». I рыфма адразу сама сабою напрошваецца: «скрут»— «тут». Атрымалася своеасаблівая прымаўка, даволі дасціпная, па-мастацку завершаная, з мяккім гумарком, з хітрынкай. Аднойчы надарылася мне ехаць на дрыгунку (так называюць невялікія старэнькія аўтобусы) у адзін аддалены саўгас. ДрыгунокІ Выдумалі ж гэтак. I нездарма. Ехаць сапраўды было дужа дрогка. Аўтобус падкідвала на выбоінах, трэсла на каляінах, брынчэла ў вокнах шкло. Словам, ехаў на дрыгунку. Лепш не скажаш. Пасажыры, вясковыя дзядзькі і цёткі, хлопцы i дзяўчаты, ладзілі вясёлую гаману, бо ўсе адзін другога ведалі, «як аблупленага» або «абсмаленага». Гаварылі два ўжо немаладыя аднавяскоўцы, рабочыя саўгаса. Першы паглядаў на вялікі жоўты чамадан, што вёз другі, i раптоўна запытаў: — Ну, а ты, Мікіта, чым такім дужа харошым свой рундук напхаў? — Тут усе жончыны прошвы,— быў адказ. A вось яшчэ: — Харошы мой зяць, залатыя рукі ў яго, ды бяда, што алкаголец,— скардзілася бабуля суседцы. — Ох, братка ты мой, палабавозіў дык палабавозіў я ўчора ля свайго трактара. — Лаўды табе, калі ўсе дзеці апуціліся,— зайздросціла кабета кабеце. — А я ў Бялынічах падмаладзіўся... — Добрая сечка яе нявестка... — Блузу на адну капейку верыць не трэба... — Пажыў у горадзе два дні, дык ужо i вабражае... Усё гэта рэплікі з размоў пасажыраў дрыгунка. Слоў, якія сустракаюцца ў гэтых рэпліках, ні ў адным слоўніку вы не знойдзеце, нават падобных слоў з taкім значэннем няма. Рундук — вялікі чамадан, прошвы— просьбы што-небудзь купіць, прыдбаць, алкаголец— п'яніца, палабавозіў — добра папрацаваў, лаў~ ды — добра, лацвей, падмаладзіўся — падстрыгся, пагаліўся, сечка — злая на язык, сварлівая кабета, блуз — манюка, балбатун, вабражаць — фарсіць, задавацца. Трасецца, ляскоча дрыгунок па вясковай дарозе. Гамоніць, жартуе да ўсяго звыклы вясковы люд. Злятаюць словы, дасціпныя заўвагі, яркія моўныя метафа* Г
Дадатковыя словы
пяніца
4 👁