ную хату ідуць газеты, часопісы, багата тэлевізараў, радыёпрыёмнікаў. Мабільным стала цяпер гутарковае слова, значна змяніліся тэмы размоў, а разам з гэтым мяняюцца i гаворкі, інакшай робіцца лексіка. А бацька мой? Крыху разбіраўся ў чытанні, таксяк— наўскасяк умеў пісаць. Маці — ні пісаць, ні чытаць. Я ведаў шмат такіх людзей з нашай i з суседніх вёсак. Што ўжо i гаварыць пра іх бацькоў? Але ж усе яны дружылі, хадзілі адзін да другога ў госці, спявалі песні, ладзілі бяседы. A наўрад ді ведалі нашы дзяды i прадзеды такія словы, як напрыклад канцэнтрацыя, кансалідацыя, максімалізм або сітуацыя, дыфузія, кульмінацыя, ратыфікацыя.., Абыходзіліся без іх i да іх падобных. А як? Вельмі проста. Замянялі сваімі, больш зразумелымі, зручнейшымі, як тут гавораць, лаўчэйшымі, лацвейшымі, сваімі, «дзеравенскімі». Вось чаму ў народзе столькі назваў, столькі метак на адзін i той жа прадмет, на адну i тую ж з'яву, падзею. Разгамоняцца дзядзька ці цётка, хлопец ці дзяўчына — зачаруе, заварожыць непасрэдная, жывая народная гаворка. Слухаеш i міжволі здзіўляешся: якая ж багатая ты, родная мова, якая рухомая, дынамічная, яркая! «Што хутарок — то гаварок, што сяльцо — то слаўцо»,— так сцвярджае вядомая беларуская прымаўка. Пераканацца ў гэтым зусім няцяжка. Заехаў я неяк у адну глыбінную вёску пад назвай Голубаўка. Патрэбна было сустрэцца І пагаварыць з брыгадзірам паляводчай брыгады. У канторы калгаса яго не было, на брыгадным двары таксама не было. У каго ні пытаўся — ніхто з калгаснікаў не ведаў, дзе ён мог дзецца, куды падацца. I адзін з іх, дзядзька сярэдніх гадоў, ні то жартам, ні то ўсур'ёз сказаў: — Брыгадзір пайшоў на скрут. Я спачатку падумаў, што брыгадзір, які мне патрэбен, пайшоў на луг, дзе стаяць сцірты — але ж ceнакос закончыўся. Mo ён дзе-небудзь ля камбайнаў — якраз была ўборка ўраджаю? Давялося запытапца ў дзядзькі, што значыць слова «скрут». Той адказаў: — Брыгадзір пайшоў на скрут: ні дома, ні тут. Стала зразумела, што брыгадзір кудысьці «скруціўся», сышоў ці з'ехаў, а куды — нікому нічога не сказаў. Еміста, вобразна растлумачыў дзядзька. А што тут, здаецца, тлумачыць? Слова вельмі простае, звычайнаеў вобразнае, бо народнае. Да таго ж янр i»ель* а
Дадатковыя словы
зехаў, зяву, ўсурёз
5 👁