НАДЭ'ЧЫЦЦА зак. Падбухторыцца. Надэчыцца дома, а тады бегыя тут, ні пацступісься ды яго. НАДЭ'ЧЫЦЬ зак. Падбухторыць. Ты яго надэчыш, a ён тады аж сінея, аж кіпіць. НАЗУБГЦЬ (нызубіць) зак. Нарабіць вострых зубчыкаў на лязе. Пайду ў кузню, трэба серп нызубіць. НАЗУ'БЛЕНЫ (назубліны) дзеепрым. Навостраны зубчыкамі. А мой серп назубліны. НАЕ'ТЫ дзеепрым. Сыты. Я ўжо наеты, ні хану болі. НА'ЙДА ж. Распусная жанчына. Дзе ты ходзки да поўнычы, як найда. НАКА'З (ныказ) м. Просьба, запрашэнне. Помні бацькаў ныказ. ПІрыдай мой ныказ Зьмітру, хай прыдзя. НА'КАЛЛЕ (накыльля) н. Усе, што ёсць навакол. Лазіш пы накылълю, глядзі, каб ні прабіўся дзе. НА'КАСЬ (накысь) I м. i ж. Назола. Ацстань, накысь. НАКАСЬ (накысь) II прысл. Коса.Твой стэнд накысь вісіць. НАКА'ЧКА (ныкачка) ж., жарг. Ушчуванне. Была табе ныкачка зы ўчырашнія ці не? НАКЛЕ'ЙКА ж. Цырата. Будзіій у горадзі, дык купі мне там наклейку. НАКО'ЛЬШК м. Гарэза. Штаноў ні ныбрацца гэтым накольнікым. НА'КРУТКА ж. Жанчына лёгкіх паводзін. Накруццы ніколі страну німа, НАКЛЮ'КАЦЦА (наклюкыцца) зак., гум., жарг. Напіцца гарэлкі, Я ўжо наклюкыўся, боль нічога ні хачу. НАКУРЗНІ'ЦЬ (ныкурзьніць) зак. Нагаварыць лухты, наплявузгаць. Ныкурзьніў i пайшоў. НАЛАБАВОЖАНЫ (нылыбавожыны) дзеепрым. Стомлены. Я i так ужо нылыбавожыны. НАЛАБАВО'ЗІЦЦА (нылыбавозіцца) зак. Напрацавацца, стаміцца ад працы. Хырашо нылыбавозісься, пакуль дровы свае спырадчыш. НАЛАБАВО'ЗІЦЬ (нылыбавозіць) зак. Нарыхтаваць, навазіць, нанасіць. Цэлую машыну дроў нылыбавозіў. НАЛАТАШЬКЦЬ (нылыташыць) зак. Назбіраць. набрадь парадкам. Нылыташылі сяньня адных бырывікоў
Дадатковыя словы
надэчыць, назублены, назў'блены, наказ, накалле, накачка, наклейка, наклюкацца, накольшк, накрутка, накурзніць, налабавозіцца, налабавозіць
2 👁