НАЛЕ'ЦЦЕ (налецьця) н. Наступим год. Сена ў мяне столькі, што i ны налецця будзя. НАЛЕ'СНІК (налесьнік) м. Тонкі блін. Налесьнікыў цэлыя рэшыта ныпікла. НАПАПА' (ныпыпа) прысл. Вертыкальна. Стаў цяпер бірвяно ныпыпа. А шкап ныпыпа ны машыну будзім ставіць? НАПЕРАХО'ПКІ (ныпірахопкі) прысл. Навыперадкі. Цэлы дзень, бывала, жнём жыта ныпірахопкі. НА'ПІС м. Надпіс. А я на помніку напіс чытала. НАПУЗЫФЫЦЦА (ныпузырыцца) зак., перан., гум. Добра наесціся. Ныпузырыўся i пайшоў. НАПУЗЬГРЫЦЬ (нупузырыць) зак., перан., гум. Добра накарміць. Нупузырыў пырысят, дык як ні палопуюцца. НАРУТА ж. Здзек. Хацела лён выбіраць іці, а тут дождж, як ны наругу зыцірабіў. НАРУГА'ЦЦА (нуругацца) незак. Здзекавацца, дражніцца. Я яму кажу як луччы, а ён слухыя i нуругаіцца. Мяне завуць Щма, а Сьціпан Цімохым ны мяне ныругаіцца. НАРУ'ЖНА прысл. Здзекліва. Кажы ім ці ні кажы, усё роўна наружна дзелыюць. НАРУ'ЖНІК м. Неслух. Воц с кажы, чаго ты такі наружнік? НАРУ'ЖНІЦЦА ж. Непаслухмяная дзяўчына. У школі можа І не, а дома быльшая наружніца. НАРУ'ЖНІЧАЦЬ (наружнічыць) незак. Дурэць, дражніцца, сваволіць. Ты i ныстаўніцы сваёй так наружнічыіш? HACE'HKA ж. Бульба на насенне. Я табе магу даць мяшкі два насенкі. НАСКІПА'ЦЬ (ныськіпаць) зак. Накалоць дробна. Пайду дроў ныськіпаю к вечыру. НАСТРАПАЛЁНЫ (ныстрыпалёны) дзеепрым. Падбухтораны, раздражнёны. Прышоў ныстрапалёны i нанёс тут мат-пірьімат. НАСТРАПАЛГЦЬ (ныстрапаліць) зак. Падбухторыць, раз'юшыць. Дык ты i зяця свайго ны мяне ньістрьіпаліў? НАСТРАПАЛЯ'ЦЬ (ныстрыпыляць) незак. Падбухторваць. Я ны цябе нікога ні ныстрыпаляю, табе дужа многа чаго здаецца. НАТУ'РЛІВА прысл. Упарта. Натурліва адмахы* выіцца ад работы. Натурліва ня хоча іці
Дадатковыя словы
hacehka, налеснік, налецце, наперахопкі, наругацца, наружніцца, наружнічаць, наскіпаць, настрапаляць, разюшыць
7 👁