ЛУЗНУЦЬ зак. Ударыць. Як лузну лызіной ціраз лоб, дык ня будзіш гойсыць, дзе ня трэба. ЛУПАЧ м., груб. Губаты чалавек. Зы такога лупыча ні за што б ні пышла замуж. ЛУПІК м. Гарэза. За гэтым жа лупікым утрох ня ўгледзіш. ЛУПЫ толькі мн., груб. Губы. Рысставіў лупы i стаіць. ЛУТ м. Труп, мярцвяк. Я спаў, як лут, нічога ня чуў. ЛЫБАННЕ (лыбаньня) н. Кашэнне рэдкай травы. Ныдаела мне гэта лыбыньня,, рукі зыбалелі, а травы адна ношка. ЛЫБАЦЬ (лыбыдь) зак. Касіць сухую, рэдкую траву. Лыбыіш, лыбыіш, толькі касу тупіш дырма. ЛЫГНУЦЬ зак. Ударыць. Пакуль дубцом ні лыгнуў, ні адыйшліся. ЛЫЗГАННЕ (лызганьня) н. Жабраванне, выпрошванне. Лызгыньня яму ў моду ўвайшло. ЛЫЗГАНУТЫ прым. Пазычаны, выпрашаны. Ен сам лызганутую махорку кура. ЛЫЗГАЦЬ (лызгыць) незак. Жабраваць, выпрошваць. Я ніколі ня лызгыў i лызгыць ня буду. ЛЫЗГУН м. Жабрак, проська. Лызгуну ніколі страму німа. ЛЫНДА ж. Палка. Такі сыбака i лынды ні баіцца. ЛЯПЁХА ж., іран. Марудная, непаваротлівая жанчына. Пакуль тая ляпёха раз паверніцца, дык я ў Мугулёў зайду. ЛЯШЧАК (лішчак) м. Аплявуха. Будзіш ныдыідаць, з'ясі лішчыка, што аж падзівісься. M МАДЗЕЦЦА незак. Мадзець. Ніякыга прасьвету ні бачылі тады, мадзеліся з дня на дзень. МАЗІЛА м., асудж. Разява. Мазілу куды ні пашлі, дык толку ня будзя. МАІЦЬ прысл. Можа, магчыма. Маіць у грыбы пойдзім? MAКAНKA (мыканка) ж. Мачанка. Люблю мыканку з блінамі. МАКАТЫРКА (мыкатырка) ж пагардж. Галава. У тваёй мыкатырцы мозаг ці апілкі?
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
23 👁