МАКАТЫ'РЫЦЦА (мыкатырыцца) незак., іран. Думаецца. А мне мыкатырыцца, што тут нешта ні так.
МАКАТЫ'РЫЦЬ (мыкатырыць) незак., іран. Думаць, разважаць. Калі ты па-сыпраўдныму станіш сваёй гылавой мыкатырыць?
МАКА'ЧКА (мыкачка) ж. Мачанка. Учора мыкачка смашнейшыя была.
МАКУ'ШКА ж. Верхавіна. / макушка ня дужа cyкыватыя, харошыя сасонычка.
МАЛАДНЯ' (мыладня) ж. Маланка. Мылыдня яркыя-яркыя бліснула.
МАЛАЖА'К (мылыжак) м. Малады мужчына. Яму ж ужо шэзьдзісят гадоў, a выглідая як мылыжак.
МАЛАДЖЭ'ННЕ (мыладжэньня) н., перан. Стрыжка, галенне. Толькі з работы i зы мыладжэньня ўзяўся.
МАЛАДЗІ'ЦЦА (мыладзіцца) незак., перан. Стрыгчыся, галіцца. Саўсім зарос вылысамі, мыладзіцца пайду.
МАЛАДЗГЦЬ (мыладзіць) незак., перан. Падстрыгаць, галідь. У мяне тыкая работа, што ўсіх мыладжу.
МА'ЛЕЦ (маліц) м. Хлапчук, хлопец. МалІц у яго радзіўся.
МАЛІ'НАВЫ прым. 1. Малінавы. 2. Вельмі добры, паслухмяны. Маліньівы быў бы ты ў мяне, каб быў твой бацька.
МАЛЬГА' (мыльга) ж. Малеча. Ня рыба, мыльга адна.
МАЛЬГА'УКА (мыльгаўка) ж. Дробная рыбка. Злавіў мыльгаўку i нызад у рэчку ўкінуў. Памянш. М а л ь г а в а ч к а (мыльгавычка). Мыльгавычкі лі самыга берыгу ходзюць.
МАЛЮПА'СЕНЬКІ (мылюпасінькі) прым. Вельмі маленькі. A носік у цябе быў мылюпасінькі-мылюпасінькі, што кнопычка.
МАМЛЮ'К м., неадабр. Пястун. Біз маткі нідзе мамлюк ні астанецца.
МАМЛЮ'ЧКА ж., неадабр. Пястуха. / замуж noŭдзе такой мымлючкый.
МАМУ7ІЯ i МАМУСЯ ж. Дачка, якая падобна на маці тварам ці паводзінамі. Нос курносы, ямычкі ў шчыках — выкыпыныя мамуля. Што ты сьмяесься, мамуся?
МА'МШК м., неадабр. Пястун. Сьціхні, мамнік, выіш ты як воўк
Дадатковыя словы
дрббная, курносы,>ямычкі, макатырыцца, макатырыць, макачка, маладжэнне, маладзіцца, малажак, малец, мальгаука, малюпасенькі, мамлючка, мамшк
25 👁