Лахудры хоць хамут надзень, ёй у сё роўна будзя. Узмацн. Л а х у д р ы н а, ЛА'ЦЬВІКІ прысл. Лепш. Лацьвікі табе, калі усе дзеці ў людзі выйшлі.
ЛЕ'МЕШ (леміш) м. 1. Лямеш. Леміш знасіўся, а новыга німа. 2. Перан. Гультай, абібок. Увесь век лемішым за жонкай пражыў.
ЛЕ'ТАВАЦЦА (летывацца) незак. Пражыць лета. Дзе ты сёліта летывыісься?
ЛЕ'ТАВАЦЬ незак. Жыць улетку. Я ў цешчы летывыю.
ЛЕ'ЦЩЦА незак. Грэцца (аб вадзе). Выда леціцца.
ЛЕ'ЦЩЬ незак. Падаграваць ваду. Ты леціла мне ваду?
ЛЕ'ТАШАК (летышык) м. Аднагадовае цяля. Ни кымбінат здалі трыста летышкыў.
ЛЕ'ШКА ж. Баразна. А паўз плот пысаджу лешку буракоў.
ЛЕ'ШЧ м. 1. Лешч (рыба). 2. Гум.} перан. Аплявуха. Ці гырачы лешч быў? Будзіш ныдыідаць — схопіш лішча.
ЛІВАНУ'ЦЬ зак. Лінуць. Трэбы ж такому дажджу лівануць. Лівануў вады за каўнер.
ЛІДА'ЕК (лідаік) м. Моташнасць. Здаецца, нічога дрэнныга ня еў, a лідаік. Пайду на вуліцу, лідаік у мяне.
ЛІДАЕ'ЧНА (лідаішна) прысл. Моташна, агідна, брыдка. Лідаішна стала. Лідаішна ны цябе глядзець.
ЛІДАЕ'ЧНЫ (лідаішны) прым. Брыдкі, агідны. Нейкі лідаешны ему род цягня з коміна.
ЛІЗУ'Н м. 1. Ласун. Гэта ты, лізун, у варэньня лазу ў? 2. Перан. Падхялім. Ён у стыршыні першы лізун.
ЛІПЕ'ЦЦА незак. Ледзь трымацца. Будзя як-небудзь ліпецца.
ЛІПЕ'ЦЬ незак. Ледзь трымацца (здароўем i інш.) Ну, як ты, браток, тут ліпіш?
ЛГПСЬІ толькі мн., пагардж. Вочы. Што ты выстыўляіш свае ліпсы?
ЛІСАПЕ'ТА ж. Веласіпед. Купілі сыну лісапету, у школу езьдзіць.
ЛІ'ШНІЦА ж. Што-небудзь лішняе. Пыспаў лішніцу.
ЛАБІ'НА м., асудж. Гультай, здаравяка. Пад неба лабіна вымыхыў, а пры работу яму ні зыікайся
Дадатковыя словы
лемеш, летавацца, летаваць, леташак, лецщца, лецщь, лешка, лідаек, лідаечна, лідаечны, ліпець, лісапета, лішніца
17 👁