ДРА'БАЧ (драбыч) м. 1. Дзяркач. Каб драбыч быў, то вуліцу падмёў бы. 2. Перан. Стары, хваравіты чалавек. Я ўжо драбыч, што зь мяне ўзяць.
ДРАМА'К (дрымак) м., гум. Сон. Ды самыга ве-\ чыра дрымыка дываў.
ДРА'НКА ж. 1. Бабка. Звары хоць раз дранки 2. Гонта. Ці хваця табе дранкі пуню накрыць?
ДРА'Ч м. 1. Драч (птушка). Драч у балоце крычыць. 2. Дранік. Драчы з марожыным салым еў.
ДРЭ'УЦЫ толькі мн. 1. Кароткія дровы для растопи ў печы. У мяне дрэўцы кынчаюцца, нечым будзе дровы рыстапіць заўтра. 2. Саджанцы. Дрэўцы цяпер у каўхозі прыдаюцца.
ДРЫ'НДА ж. 1. Распусніца. Рьізвілася раз, з другім сыйшлася, a зноў як была, так i ёсць — дрында іна. 2. Збродлівая карова. Дзяцька., дзяцька, а ваша карова — д рында.
ДРЬГНДАННЕ (дрынданьня) н. Бадзянне. Кідай ты сваё дрынданьня, ды жаніся як чылавек.
ДРЫ'НДАЦЬ (дрындыць) зак. Блукаць, хадзіць без патрэбы. Прывык дрындыць пы нычах. Карова ня ходзя, a дрындыя.
ДРЫ'ПСА ж. Неахайная жанчына, дзяўчына. Спадніцу пыпраў, дрыпса.
ДРЬІ'ХАННЕ (дрыханьня) н., груб. Сон. / дзень, i ноч у яго дрыханьня.
ДРЫ'ХАЦЬ (дрыхыць) незак., груб. Спаць. Ты ж ад самыга абеда дрыхыіш.
ДРЭ'НЧАННЕ (дрэнчыньня) н. Пагоршанне хваробы. У маёй дзевычкі посьлі абеда ўзноў дрэнчыньня пычалося.
ДРЭ'НЧАНЫ (дрэнчыны) прым. Нездаровы. Цэлы месіц быў нейкім дрэнчыным, гылыва балела.
ДРЭ'НЧЫЦЦА незак., зал.-бессуб'ект. ад дрэнчыць. Нешта дрэнчыцца яму.
ДРЭ'НЧЫЦЬ незак. Хварэдь. Калі ты пычаў дрэнчыць?
ДУ'БАС (дубыс) м., зняваж. Пераростак. Ходзя дубысам, а шчэ дзяцініцца.
ДУЖА'К м. Модны хлапчук. Ня бойцеся, ён ні пра~ студзіцца, ён у нас — дужак.
ДУНАЁК i ДУНА'ИЧЫК м. Адуванчык. СарвІ мне адзін дунаёк. Ой, сколькі дунайчыкаў тут расце! ДУРАЛЕ'Й м, Дураслівед. Што ты зьдзелыіш з дуралеім
Дадатковыя словы
бессубект, драбач, драмак, дранка, дрындаць, дрыхаць, дрьіханне, дрэнчанне, дрэнчаны, дрэуцы, дубас, дунаичык, дуралей
18 👁