Маці казала так... (1978). Р. М. Яўсееў

 ◀  / 113  ▶ 
выпіць. Дзірбалызнулі дзьве пляшкі, чуць дамоў прывылакліся. ДЗЁУБАЛА (дзёўбыла) м. Дурань. Табе ні трактыр} табе тыпыра даверць нільзя, дзёўбыла ты. ДЗІРАБАЦЬ (дзірабыць) незак. 1. Драпаць пальцам!. Гэта мяне Лена падзірабыла. 2. Палоць. Дзіраблю рыгулярна, а трава расьце. ДЗЮ'ГНУЦЦА зак. Ударыцца лбом. У цімнаце дзюгнуўся аб вугыл, гузак набіў. ДЗЮЛЁК i ДЗЮ'ЛІК м. Парсючок. Харошынькі дзюлёк. Нешта зьіхварэў наш дзюлік. ДЗЮ'НДЗІК (дзюньдзік) м. Размазня, хлюпік. Чаго ты зыскывытаў, дзюньдзік? ДЗЮНДЗІКАВА'ТЫ (дзюньдзікываты) прым. Слюнцявы. Дзюньдзікываты твой зяць. ДЗЮРО'К м. 1. Цурок. Пот сы лба дзюрком бяжыць. 2. Ручаінка. Дзюркі пы дарозе пабеглі. ДЗЮРЧЭ'ННЕ (дзюрчэньня) н. Цурчэнне. Люблю я слухыць дзюрчэньня вады вясной. ДЗЮРЧЭ'ЦЬ незак. Струменіць, ліцца. Вида з гари дзюрчыць. Пот аж дзюрчыць сы лба. ДЗЯВУ'ЛЯ ж.у пагардж. Дзяўчына-гультайка; беларучка. Тыкая дзявуля, а хату ня умея прыбраць. ДЗЯРНО'УЕ (дзярноўя) н. Дзірван. На гэтым дзярноўі нічога ня вырасьця. ДЗЯРНУ'Х м. Дзярно. Дзярнух ны дзірнуху ліжаў, a бульба na воўчый гылаве вырысла. ДЗЯУБА'К (дзіўбак) м. Інструмент для выдзёўовання карыт. Дзіўбак ступіўся, ня хоча сеч. 2. Зняваж. Дурань. Такога дзіўбака, як ён, пышукаць трэба. ДЗЯУБГЛА м. Размазня. Ключ пыціраў, дык ходзя па полю, як дзяўбіла, шукая цяпер. ДЗЯУБО'М прысл., груб. Не ўстаючы. Сядзіць дзяўбом. ДЗЯУБСЦІ незак. 1. Павучаць, вучыць. Сколькі яму ні дзяўбі ў гылаву, усё роўна, як пень. ДЗЯЦЁНАК (дзяцёнык) м. Дзіця. Ты ж ужо ні дзяцёнык, што табе нянька трэба. ДО' i ДО'С прысл. Досыць. Мне ўжо — до. Ня лі болі, мне — дос. ДО'С A i ДО'СЯ прысл. Досыць. Доса, браток, доса. Зь мяне дося. ДО'СТКА ж.. Дошка. Тут жа раней достка ліжала, а цяпер німа. ДО'ЧА жласк. Дачушка. Хадзі ка мне, мыя доча
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выдзёўб, дзюгнуцца, дзюндзікаваты, дзюрок, дзюрчэнне, дзюрчэць, дзярноуе, дзяубак, дзяубом
11 👁
 ◀  / 113  ▶