ДАЙНГЦА ж. Даёнка. Я цяперыцька пы дайніцы ад каровы ныдаівыю. ДА'ЛІ прысл. Далей. А што было далі, я ні бачыла. ДАЛІКА'Т (дылікат) м. Далікатны чалавек. Мы ні дылікаты — з адной міскі i дайжа адной ложкай наядзімся. ДАПЕ'ТРЫЦЦА зак. Дадумацца. Ніяк ні магу дапетрыцца, што тут ды чаго. ДАПЕ'ТРЫЦЬ зак. Дадумаць. А тут сам дапетрыш, як дзелыць, я пайду, некылі мне. ДАТУ'МКАЦЦА (датумкыцца) зак. Дадумацца, разабрацца. Што тут ды чаго ні так проста датумкыцца, машына склыданыя. ДАТУ'МКАЦЬ (датумкыць) зак. Зразумець правільна. Ну, датумкыў цяпер, як зыдачу рышыць? ДАТУ'РКАЦЦА (датуркыцца) зак., неадабр. Дабудзіцца. Сьпіць, як пятку прыдаў, ні датуркыцца. ДАУГАЛЫ'КІ (дыўгалыкі) прым., зняваж. Даўганогі. Табе, дыўгалыкыму, дзьве мінуты хады i — там будзіш. ДАУГАНУ'ТЫ (дыўгануты) прым. Пазычаны. Адзін рубель i тэй дыўгануты. ДАУГАНУ'ЦЬ (дыўгануць) зак. Пазычыць. Найду, можа дзе трыячку дыўгану. ДАУМІВА'ЦЦА (дыўмівацца) незак. Дадумвацца. Сам дыўмівайся, як далі зыдачу рышаць. ДАУМІ'ЦЦА зак. Дадумацца. Я сам даўмлюся, што дзелыць. ДАХАДЗЯТА (дыхыдзяга) м. i ж., жарг. Худы, хворы чалавек. ён ужо саўсім дыхыдзяга, чуць ногі валоча. ДЖГА'ЛА ж. Джала. Выні ў мяне джгала сы сьпіны. ДЖМУ'ХНУЦЦА зак. Упасці. Ішоў ноччы i джмухнуўся косым у пясок. ДЖМУ'ХНУЦЬ зак. Ударыць у твар. Джмухну раз, дык атвернісься. ДЖУТ Л А н. Лупцоўка. Пыдраў штаны, дась матка джугла. ДЗЕРБАЛЫ'ЗНУЦЦА (дзірбалызнуцца) зак. Ударыцца. Я як знаў, што ты дзірбалызнісься аб вушак упацёмку. ДЗЕРБАЛЬГЗНУЦЬ (дзірбалызнуць) зак. 1. Ударыць. Як дзірбалызну, дык аж закруцісься. 2. Добра
Дадатковыя словы
дапетрыць, датумкацца, датумкаць, датуркацца, даугалыкі, даугануты, даугануць, даумівацца, дауміцца, джмухнуцца, джмухнуць, дзербалызнуцца
2 👁