ДУРАЛЕ'ИКА ж. Дурасліўка. Калі ты стала такой дуралейкый?
ДУРАЛЕ'ИСТВА н. Дурасліўства. Калі ты пірыстаніш дуралействым зынімацца?
ДУРДО'Л м„ зняваж. Дурань. Щ ж так бырывікі шукаюць, дурдол?
ДУРДО'ЛА ж., зняваж. Дурніца. 3 дурдолы які можа быць спрос. Узмацн. Д у р д о л і н а. Дурдоліна ты, ягыды дзвюма рукамі бяруць, як карову доюць.
ДУРКАВА'ТА (дуркывата) прысл. Па-дурному. Дуркывата ты рызвыжаіш.
ДУРКАВА'ТАСЦЬ (дуркыватась) ж. Свавольства, прыдурванне. Я зь цябе дуркыватысь быстра выгыню.
ДУРКАВА'ТЫ (дуркываты) прым. Дураслівы. Ты i ў школі такі, як дома, дуркываты?
ДУРКЕ'ША ж. Дурніца. Ці там жа ты свае плацця шукает, дуркеша? Узмацн. Д у р к е ш а н а (дуркешына). Г эта ты дуркешына, а ні я.
ДУ'РЫКД толькі мн. Дур, глупства. Дурыкаў у цябе многа. Хваця дурыкамі зынімацца.
ДУРЫ'ЦЦА незак. Прыдурвацца, сваволіць. Сколькі можна дурыцца, ці ні пыра ўрокі вучыць?
ДУРЫ'ЦЬ незак.
LГаварыць глупства, назаляць размовамі. А ні дуры ты маёй гылавы. 2. Махляваць, аблічваць. Хто цэн ня ведыя, тых ён i пычыная дурыць.
ДУРЭ'Ц м. Дураслівец. ТакІ дурэц, што аж вочы ў яго круцюцца. 2. Хітрэц. Ня будзь дурцом, бяры, што даю, а не выбірай сам.
ДУ'Х м. I. Цеплыня. Вакно пабіў, дык увесь дух з хаты выйшаў. 2. Пара ў лазні. Падкінь яшчэ трошкі духу.
ДЭ'ЧАННЕ (дэчыньня) н. Павучанне. Тваё дэчыньня яму ні ішло, ня ехала.
ДЭ'ЧАНЫ (дэчыны) дзеепрым. Навучаны. Кім ты дэчыны, што такім разумным стаў.
ДЭ'ЧЫЦЦА незак. Навучацца, пераймаць. ё н, відна, у маткі дэчыцца, што ваўком ны цябе глядзіць.
ДЭ'ЧЫЦЬ незак. Павучадь, падбухторваць. Ня трэба яго дэчыць, ён i сам усё ведыя.
ЕЕ'ДАЛА (едыла) ж. 1. Страва. Хай бы ты маё едыла атведыла. 2, Абед, Я едыла з сабой узіла
Дадатковыя словы
дуралеика, дуралеиства, дурдола, дуркавата, дуркаватасць, дуркаваты, дурыкд, дэчанне, дэчаны, едала
19 👁