БУЗГЦЬ незак. Буяніць. Калі табе хочыцца бузіць, то ідзі гылавой аб сьцяну луччы ўдарся. БУ'ЙЛА м. i ж. Дарослы плакса. Ніяк ні ўняць буйлу, як воўк выя. БУЛЬБАКАПА'ЧКА (бульбыкыпачка) ж. Жанчына, якая капае бульбу. У мяне было тры бульбыкыпачкі, дык ды абеда справіліся. БУЛЬБЯ'ННІК (бульбяньнік) м. 1. Блін з бульбы. Смашна бульбяньнікі з мылаком есьці. 2. Бульбоўнік. Бульбяньнік будзім ны сілос убіраць. БУНТАВА'ЦЦА (бунтувацца) незак. I. Бунтавацца. Памыляцца, дапускаць памылкі. Нільзя ж бунтувацца„ трэба хырашо думыць. 2. Блудзіць. Хаджу na лесі, бунтуюся, ні знаю, ідзе дарогу шукаць. БУНТАВА'ЦЬ (бунтуваць) незак. 1. Перашкаджаць працавадь. НІ бунтуй яму, хай дзелыя ўрокі. 2. Мяшаць. Ня трэба было бунтуваць мяшкі, a цяпер разьбірайся зь імі, ідзе чые? БУРДЬГЛЬ м. Бурбалка. Бурдылі ны вадзе, дык дождж ішчэ цірабне. БУРУ'К м. Нелюдзімы чалавек. Як толькі жонка жыве з буруком такім — ня ведыю. БУРЛЯ'КА м. Пераборлівы чалавек. Бурляку што ні пыстаў, што ні нывары, дык ён носым круця. БУРЛЯ'ННЕ (бурляньня) н. Пераборлівасць. Ці ўжо еш, ці кынчай бурляньня — адно з двух выбірай. БУРЛЯ'ЦЦА незак. Перабіраць, выбіраць лепшае. Кыбан прывык бурляцца, саўсім ня хоча есьці. Hi бурляйся ў шкапу, ныдзівай, што дыла. БУРЛЯ'ЦЬ незак. Выбіраць смачнейшае, лепшае. Я ні бурляю, а ем. Сыма ты бурляіш. БУ'ТЛЯ ж. Вялікая шкляная пасудзіна. Дай, кумычка, сваей бутлі, у маёй дно атскочыла. БУ'ТУС м. Гультаяваты хлопец, Бутуса толькі кармі, а пра работу яму ні зыікайся. БУХЕ'КАЦЬ незак. Кашляць. Кынчай бухекыць, а то дзіця пабудзіш. БУ'ХТА м. i ж. Бурклівы чалавек. Бухце слова насупрыць ні скажы. БУХЦЕ'ННЕ (бухценьня) н. Буркание. Яна мяне сваім бухценьнім як нажом рэжа. БУХЦЕ'ЛКА ж. Буркатлівая жанчына. Цябе, бухцелку, ніякі чорт замуж ня возьмя. БУХЦЕ'ЦЬ незак. Гаварыць злосна. ён зы тапор год ны цябе будзя бухцець
Дадатковыя словы
буйла, бульбакапачка, бульбяннік, бунтаваць, бурляка, бурлянне, бурляць, бутля, бухекаць, бухта, бухцелка, бухценне
5 👁