Маці казала так... (1978). Р. М. Яўсееў

 ◀  / 113  ▶ 
БУХЦГЛА м. Бурклівы i сварлівы мужчына. Твой жа бацька быў харошым чылавекым, а na кім ты ўдаўся такі бухціла? БУЦЯ'Н м. Бусел. Буцян наеўся жаб, дык чуць пыдняўся. БУЦЯНЁ'НАК (буцянёнык) м. Бусляня. Адзін буцянёнык чуць з гнізда ні зваліўся. БУЦЯНГХА i БУЦЯНІЦА ж. Бусліха. Буцян большы, a буцяніха меншыя. Буцяніца цэлы дзень лі гнізда сядзіць. БУ'ЧА ж. Крык, шум. 3-зы чаго ты бучу пыднімаіш? БЫДРЭ'ННЕ (быдрэньня) н. Лянота. Быдрэньня, братка, у цябе поўны косьці. БЫДРЭ'ЦЬ незак. Лайдачыць. Ці трэба быдрэць увосень, калі работы, хоць адбыўляй. БЫСТРА' ж. i БЫСТРА'К м. Быстрае цячэнне, страміна ракі. Ны быстрэ гылаўні вялікія бяруцца. Дзе быстрак, там i брод. БЫ'СЯ м. 1. Перан. Лайдак-здаравяка. Kacy б узяў ды ахапык сена карові аткасіў, быся. 2. Гадавы бычок. Хадзі, быся, хадзі дамоў. БЯЗБА'ЦЬКАВІЧ (бізбацькывіч) м. 1. Пазашлюбны хлапчук. Гэта Мар'ін бізбацькывіч вытвырая ўсё. 2. Свавольнік. Март ацьцюль, бізбацькывічы. БЯЗУ'ЛА м. i ж. 1. Няўмека, лайдак, недарэка, няўдаліца, лайдачка. У бязулы i сыбакі ў плот лазюць. Такую прасьценькую зыдачу ня ўмеіш рышыць, бязула ты. БЯЗУ'ЛЬСТВА н. Няўмельства, гультайства, бяздумнасць. Бязульства ні набытык. БЯЛЁДАВАННЕ (бялёдывыньня) н. Глумление. Аж страшна, такоя бялёдываньня ў лесі. БЯЛЁДАВАЦЬ (бялёдывыць) незак. 1. Глуміць. A нашто сасоньнічык бялёдывыць? 2. Вытаптваць. Коні гароды бялёдывыюць. В ВА'БІЦЦА незак. 1. ЗатрымлІвацца. # ні зываблюся, скоранька прыбягу. 2. Забаўляцца, гуляць. Ленка на вуліцы вабіцца. ВА'БІЦЬ незак. 1. Марнаваць. Што ты ea6mf цы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

буцянёнак, буча, быдрэнне, бязбацькавіч, вабіць, марін
3 👁
 ◀  / 113  ▶