БРЫ'НДАННЕ (брынданьня) н. Бадзянне, валацужніцтва. Брынданьня ды дыбра ні дывядзець. БРЫ'НДАЦЬ незак. Бадзяцца. Прывык брындыць пы хатых. БРЫ'НКДННЕ (брынканьня) н. 1. Дзвынканне. Брынкыньня ў вушах стаіць. 2. Касьба рэдкай травы. ІІІто гэта зы казьба — адно брынкыньня. БРЫ'НКАЦЬ (брынкыць) незак. 1. Дзвынкаць. Я ня буду болі брынкаць. 2. Каеіць сухую рэдкую траву. Ныдаела брынкыць гэты быльнік. БРВГНКНУЦЬ зак. 1. Дзвынкнуць. Яму так i карціць, каб na струных брынкнуць. 2. Махнуць касой. Брынкнуць пы два разы i над куст бягуць, што гэта зы касцы? БРЬГСЬ I м., зняваж. Здаравяка-лайдак. Разгудуваўся i ходзя такі брысь, ані яму шум быравы: БРЫ'СЬ II выкл. Прэч. Брысь атсюля! БРЬГЦА ж. Пырнік. Сёліта ў маім гародзі дужа брыцы многа. БУ'Б м. Злаязыкі, бурклівы чалавек. Hi хырашо мушчыну бубым быць. БУ'БА ж., дзіц. Ягада. Хочыш, я дам табе бубы? БУ'БІХА ж. Бурклівая жанчына. Я з такой бубіхый адныга дня ня жыў бы. БУБНЕ'ННЕ (бубненьня) н. Злосная гаворка, бурканне. Ураньні i вечарым адно бубненьня ат цябе чую. БУБНЕ'ЦЬ незак. 1. Бурчаць. Ці ты пірыстаніш бубнець, ці ды раньня будзіш? 2. Гаварыць невыразна. Нешта бубнеў пыд нос, а што, дык ні рызыбраўся. БУБНЯ' ж. 1. Лухта, мана. Ня слухый ты, кумычка, нікога, бубня ўсё гэта. 2. Буркуха. Hi бубні, бубня, хваця ўжо. БУЗА' ж. 1. Сварка. Трэба ж табе было такую бузу пыднімаць, а за што каб хто спрасіў. 2. Бойка. Рыман бузу пыдняў у клубі. 3. Асадкі ў газе ці вадзе. Зьлі бузу ў вядро. БУЗАЦё 'Р м. Ініцыятар у ганебных справах. Калі ня прыдзя ны вічарынку, дык сьвет зь яго гарыць, бузацёр з бузацёра вон. БУЗАЦё 'РША ж. Сварлівая кабета. Калі табе мы ні ныравімся, дык ідзі дамоў, бузацёрша. БУЗІ'ЛА м. Ініцыятар боек, сварак. Каб ня Грышкыў бузіла, то ўсё добра было б. БУЗАВА'ЦЬ (бузуваць) незак. Буяніць. У міліцыі многа бузуваць ня будзіш
Дадатковыя словы
брынданне, брындаць, брынкднне, буба, бубненне, бубіха, бузаваць
2 👁