Маці казала так... (1978). Р. М. Яўсееў

 ◀  / 113  ▶ 
БЛУЗНГЦЬ (блузьніць) незак. 1. Плявузгаць. Блузьніць, a што, дык i сам ня ведыя. 2. Трызніць. Гэта ён спрасоньня блузьніць пычаў. БЛУЗНЯ' (блузьня) ж. Хлусня. Гэта ж блузьня, што кіна сяньня ня будзя. БО'ЛІ прысл. Больш, болей. Болі я цябе ня буду зы сабой ціеаць. Болі мне нічога ня трэба. БО'РАННЕ (борыньня) н. Баруканне. Бораньне — бораньнім, а штаны пыдраў. БО'РАЦЦА (борыцца) незак. Барукацца. Борыцца вы ўмеіця, a касу дзіржаць — я б ні скызаў. БО'РАЦЬ (борыць) незак. Барукаць. Яму толькі быка борыць. БРА'ЖКА (брашка) ж., жарг. Радня, сваяцтва, сябрукі. Рыман, Пятрок, Грышка — уся брашка сыбралыся. Хату Ціхон склыдая, дык брашку сыбраў. Вам самім нечыга дзелыць такой брашкай. БРАСКАТА'ННЕ (брыскытаньня) н. 1. Бразгатанне. Я чуў нейкыя брыскытаньня ля кузьні. 2. Буркатня. ЦІ сьціхніш ты з брыскытаньнім, рыспусьціў язык, як былабон які. БРАСКАТА'ЦЬ (брыскытаць) i БРАСКАЦЕЦЬ (брыскацець) незак. 1. Бразгатаць. Калі хочыш брыскытаць, дык ідзі на вуліцу. 2. Балбатаць. Як твой язык ні зыбаліць брыскытаць цэлы дзень. БРАСКО'ТКА ж. 1. Бразготка. Хто табе купіў такую браскотку? 2. Балбатуха. Браскотка, сьціхні! БРА'ЗГНУЦЦА зак. Упасці, паваліцца. Пыкаўзнуўся i бразгнуўся носым у гразь. БРА'ЗГНУЦЬ зак. Кінуць вобзем. Так бразгну, што ні падымісься. БРАХЛО' м. 1. Манюка, падманшчык. Ты ж кызаў, што брыгадзіра німа, брахло ты. 2. Мацяршчыннік. Рыспусьціў язык, брахло, што ні слова, то мат. БРУСО'К м. Мянташка для вастрэння касы. Дзе ты такі брусок дыстаў? БРУСО'ЧАНЫ дзеепрым. Намянташаны. Брусочыныя твыя кыса, ці не? БРУСО'ЧЫЦЬ незак. Мянташыць. Касу будзіш брусочыць, ці я зыбяру свой брусок? БРЫ'ДАСЦЬ (брыдась) ж. Брыдота. Ідзі, брыдась, каб я цябе ні бачыла. БРЫ'НДА ж., лаян. 1. Распусная жанчына. А сяньня дзе была, б рында? 2. Збродлівая карова. Тарасава брында чіколі не пільнуецца стада
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

боранне, борацца, бораць, бражка, бразгнуцца, бразгнуць, браскатанне, браскатаць, брусочаны, брыдасць
8 👁
 ◀  / 113  ▶