БЕЗЛА'БЕРНА (бізлабірна) прысл. Неахайна, неприглядна. А чаго у цябе ў хаці так бізлабірна?
БЕЗЛА'БЕРНАСЦЬ (бізлабірнасць) ж. Неахайнасць. Чаму ў цябе гузікі ня ўсе, што гэта за бізлабірнысць?
БЕЗЛА'БЕРНЫ (бізлабірны) дзеепрым. Неахайны. Hy, пыглядзі, які ты бізлабірны, столькі гразі нясеш ны ныгах.
БЗЮ'КА м. i ж. Капрыза. Ну, еж тады дулю з макым, калі ты бзюка.
БЗЮ'КАННЕ (бзюкыньня) н. Капрызнасць. Мне ныдаела тваё бзюкыньня.
БЗКУКАЦЬ (бзюкыць) незак. Капрызіць. Будзіш бзюкыць, дык я дубец вазьму, тады малінывым станіш.
БЗЮ'КНУЦЬ зак. Закапрызіць. Яшчэ раз бзюкніш, дык ні пыжалею ны цябе шыціка.
БШГПКАННЕ (бібіпкыньня) н. Гучанне сігналу аўтамашыны. Я чую ззаду бібіпкыньня, пывярнулыся, а машына пірыда мной.
БІБГПКАЦЬ (бібіпкыць) незак. Даваць сігналы. Hi бібіпкый, а то акымулятыр рызрадзіш.
БІБГПНУЦЬ зак. Падаць сігнал, засігналіць. Ня бойсяг нікуды я адзін ні паеду, а як буду ехыць, тады табе бібіпну.
БІНО'КЛЯ ж. Бінокль. Дай-ка я ў тваю біноклю пыгляджу.
БІТО'К м. Падзярэча, той, хто лезе ў бойку. Ідзі, біток, ня думый, што ты дужа крэпкі.
БЛАТАВА'ЦЦА (блытывацца) незак., жарг. Валацужнічаць. ён увесь век блатуіцца i сядзеў ужо ні раз зы свае прадзелкі.
БЛАТАВА'ЦЬ (блытываць) незак., жарг. Валацужнічаць. Блытываць — мала радысьці.
БЛІ'ННІЦА (бліньніца) ж. Пястуха. Паследнія дычка ўсягды ў маткі бліньніца.
БЛІ'СКАУКА (бліскыўка) ж. Бліскавіца. A бліскыўка як шахня на ўсё неба, дык я аж прысела.
БЛО'Т ж., жарг. Валацуга, жулік. Блот, як табе людзей ні страмна? У горадзі глядзі — блот ны хаду падэшву атпора.
БЛУ'З м. Хлус. Блузу ны адну капейку верыць нільзя.
БЛУЗНЕ'ННЕ (блузьненьня) н. 1. Плявузганне, пляткарства. Блузьненьня ад яго сколькі заўгодна наслухыісься. 2. Трызненне. 3 гырачкі такое блузьненьня
Дадатковыя словы
безлаберна, безлабернасць, безлаберны, бзюканне, бзюкнуць, блатавацца, блатаваць, блузненне, блінніца, бліскаука, бінокля
21 👁