вазіў у царкву тэй былабон ны кані. 2. Перан. Пустаслоў, балбатун. Hi хачу гаварыць з былабоным. БАЛАБО'НКА (былабонка) ж. Балбатуха. Дай ты чылавеку слова скызацъ, былабонка. БАЛАБО'НСТВА (былабонства) н. Балбатня. Кынчай сваё былабонства, усім яно ныдаела. БАЛАБО'НІЦЬ (былабоніць) незак. Гаварыць недарэчнае, балбатаць. А я ні былабоню, a праўду кажу. БА'ЛДАВА (былдава) ж. Булава. A була ў яго былдава цы дзьвінаццыць пудоў. БАЛДАВЕ'ШКА ж. Булава. У цябе ні кіёк, a ныстаяшчыя былдавешка. БАЛЬШУ'Н м. Рослы хлапчук. Ого, якім ты быльшуном стаў. БАЛЬШУ'ННЯ (балынуньня) ж. Рослая дзяўчынка. Балыиуньня ты мыя. Ці страмна табе, бальшуньня? БАЛЫІІУ'ХА ж. Рослая дзяўчынка. Ого, якая ты ўжд балыиуха стала! БАЛЯ'ЧКА (былячка) ж. 1. Дзічка. У мяне былячка ны патыліцы наскочыла. 2. Ранка. Былячка ны назе, дык іці не магу доўга. БАНДУ'РА ж. Занадта вялікая рэч. Гэта ня бочка, а бандура. Павеліч. Бандурана (бандурына). Ня печ, а бандурына. БАСГЛА м. Здаравяка-лайдак. Такому басілу касу б у рукі, а ён вуду ўзяў. БА'УЛЕННЕ (баўліньня) н. Затрымка, марнаванне. Нічога сабе баўліньня, ды самыга абеду. БАХА'Н (быхан). Кухталь. Як дам быхана, дык успакоішся. БА'ЦЬКАВІЧ (бацькывіч) м., жарт. Замест Імя па бацьку. Васіль бацькывіч, дай зыкурыцъ. Тымара бацькыўна, налі яшчэ трохі чайку. БАЦЮ'ТА м. Сын, які падобны да бацькі тварам ці ўчынкамі. Увесь баЦюта: i находка тыкая, i сьмяецца так, як Антонька. Увесь бацюта, як выліты. БАЧЬГЦЬ незак. Не дагаджаць. Чым я табе бачу, што ты ны мяне так узьеўся? БЕДАЛА'ЖНІЧАЦЬ (бідылажнічыць) незак. Бедаваць, гараваць. Hi нада дужа бідылажнічыць, усё будзя хырашо. БЕГАТНЯ' (бігатня) ж. Беганіна. Як толькі дзень, так i пычынаецца бігатня з-за брыгадзіра. БЕ'ЗІК м., груб. Вока. Хоць адзін безік у лбу, ды дужа многа зымічаіш. Каб табе безікі павылізлі
Дадатковыя словы
балабонка, балабонства, балабоніць, балдава, балдавешка, балыііуха, бальшуння, балячка, бауленне, бахан, бацькавіч, бедалажнічаць
3 👁