Б БАБУ'Х выкл. Пра раптоўнае дзеянне (падзенне ў ваду, уваходжанне ў хату i г. д.). Ішоў па клаццы, пыкаўзнуўся i — бабух у ваду. А ён ні з таго, ні з гэтыга — бабух свае жыта ў маё. Я хацела спаць класьціся, а Пятрок — бабух у хату. БАБУ'ХАЦЦА (бабухыцца) незак. Па дань у ваду, звальвацца. Цэлы дзенъ бабухыіцца нырца. зь берыга. БАБУ'ХАЦЬ (бабухыць) незак. 1. Празмерна наліваць або выліваць ваду, страву. А навошта ты столькі многа вады ў буракі бабухыіш. Кожны раз ты бабухыіш мне столькі, што ўтрох не зьясі. 2. Ісці па цяжкай снежнай дарозе. Бабухыіім, бабухыіш пятком, а Ішчэ ці годзя іці. БАБУ'ХНУЦЦА зак. Зваліцца ці ўпасдІ. Ня лезь на дубj а то бабухніш i рызаб'еш гылаву. У вір бабу хну ў ся стырчма. БА'ВЩЦА незак. 1. Затрымлівацца. Нешта ён дужа многа бавіцца ў кузьні. 2. Забаўляцца. Дзеці ў caдзі бавюцца. БА'ВІЦЬ незак. 1, Марнаваць час. Навошта нам тут час бавіць? 2. Забаўляць. Пайду малых бавіць. БАГАТЬГР (быгатыр) м., іран. Багацей, заможнік. Хваліцца, што ён быгатыр, а што ў яго дужа ёсць? БАДЗЯ'КА (быдзяка) м. Бадзяга. Ці ні пыра за ўрокі брацца} быдзяка ты. Быдзяка, навошта табе жопка i дзеці? БА'ЙБУС м. Гультаяваты хлопец. Ня хочаш вучыцца — хадзі байбусым, чорт цябе бяры. БА'ЙБУСНА прысл. Гультаявата, па-лайдацку. Ты i ясі так байбусна, як i косіш? БА'ЙБУСНЫ прым. Гультаяваты. Байбусныя мае дзеці, сьпешчаныя. БА'ЙСАННЕ (байсыньня) н. Гублянне. Гляджу — тыпыра німа, ныжа німа, дакуль гэта байсыньня цягнуцца будзя? БА'ЙСАЦЦА (байсыцца) незак. Губляцца, прападаць. Увесь інструмент байсыіцца праз цябе. БА'ЙСАЦЬ незак. Раскідваць, губляць. У мяне ўсё пыд павецьцю ляжыць, толькі ні байсый там нічога. БАЛАНДА' (быланда) ж. Страва, якая прыгатаваная нясмачна. У цябе зварылыся ні крупеня, а быланда. Кожны раз ныварыш нейкай быланды. БАЛАБО'Н (былабон) м. 1. Звон у царкве. Я сам
Дадатковыя словы
бабухацца, бабухаць, бабухнуцца, бавщца, бадзяка, байсанне, байсацца, байсаць, балабон, рызабеш
4 👁