АЧМУРЭ'ЦЬ зак. Звар'яцець. Ачмурэіш, калі ў такім дымі пысядзіш.
АЧХНА'ННЕ (ачхнаньня) н. Месца знаходжання. Яго цяперышніга ачхнаньня ніхто ня ведыя.
АЧХНА'ЦЦА незак. Апынацца. Дзе ты ачхнаісься цэлы дзень галодны?
АЧХНА'ЦЬ незак. Быдь, знаходзіцда. Я цяпер у Мугулёві ачхнаю.
АЧХНУ'ЦЦА зак. Апынуцца. Калі ўклею пугуўя, дык ні замеціш, як дома ачхнесься.
АЧХНУ'ЦЬ зак. Трапіць, заехаць, зайсці. Я заўтра ачхну ацьцюля зы пятсот кіломітраў.
АЧЬГГРЫНЫ дзеепрым. Адходжаны. Пыліжаў у бальніцы — глядзіш i ачыгрыны ўжо ходзя.
АЧЫТРЫЦЦА зак. Паправіцца, паздаравець. Пірыдыхне троху — ачыгрыцца.
АЧЫТРЫЦЬ зак. Паправіцца. Ачыгру, тады приеду дамоў.
АШАРА'ШВАННЕ (ашырашываньня) н. Здзіўляючая нечаканасць. У кожным яго пісьме мне новыя ашырашываньні.
АШАРА'ШЫНЫ (ашырашыны) дзеепрым. 1. Вельмі здзіўлены. Я ашырашыны тваім приездам. 2. Удараны. Ашырашыны дубцом пы сьпіне.
АШАРА'ШЫЦЦА (ашырашыцца) зак. Вельмі здзівіцца. Я такі канцэрт зыдам, што ты ашырашысься.
АШАРА'ШЫЦЬ (ашырашыдь) зак. 1. Вельмі здзівіць. ё с ць у мяне адна повысь, што я цябе ашырашу, калі рыскажу. 2. Выпіць гарэлкі. Дывай, ашырашу i я чарку. 3. Ударыдь. Ашырашу пугый ціраз лоб, i ўспакоісься.
АШЛА'ПІЦЦА зак. Абнядда. Так ашлапіліся, што ні рызарвеш іх.
АШЛА'ПІЦЬ зак. Абнядь. А я цябе ашлаплю i ні пушчу.
АШЛА'ПКІ толькі мн. Абдымкі. Узяліся ў ашлапкі i стыяць.
АШЛАПЛЯ'ЦЦА (ашлыплядда) незак. Абдымацца. Чаго ты ашлыпляісься ca мной?
АШЛАПЛЯ'ЦЬ (ашлыплядь) незак. Абдымадь. А я цябе і ні ашлыпляю
Дадатковыя словы
ачмурэць, ачхнанне, ачхнацца, ачхнаць, ачхнуцца, ачхнуць, ашарашванне, ашарашыны, ашарашыцца, ашарашыць, ашлапляцца, ашлапляць, ашлапіцца, ашлапіць, зваряцець
21 👁