Маці казала так... (1978). Р. М. Яўсееў

 ◀  / 113  ▶ 
ТРАПЫ'ШКА ж. Мянташка. Харошыя трапышка была, ды пабілыся. ТРАПЫ'ШЫЦЬ незак. Мянтышыць. Tрапыш ці ні трапыш, a каса рэзаць ня будзя, калі ні кліпаныя. ТРУБЛО' н. Пражорлівы конь або карова. Ны 31му трэба пяць вазоў сена,, М акарова, a трубло. ТРУБІ'ЦЬ 1. Трубіць. Пастух трубіць, каровы ідуць. 2. Плакаць. Хваця табе трубіць як ласю. 3. Перан. Шмат есці. Трубіць i трубіць, куды яно яму ўжо лезя. ТРЫЛУ'ЗА м. І ж. Пустазвон, балбатун i пустазвонка, балбатуха. Трылуза табе ныгавора, толькі слухай. Ходзіш, кожнага трылузу слухыіш. ТРЫЛУ'ЗІННЕ (трылузіньня) н. Пустазвонства, балбатня. Хваця трылузіньня, пашлі вячэрыць. Усякыга трылузіньня начулыся. ТРЫЛУ'ЗІЦЦА незак. 1. Здавацца, казацца. Яму трылузіцца, што i ўсе такія зладзеі, як ён сам. 2. Сніцда. Tрылузіцца нешта кожную ноч. ТРЫЛУ'ЗІЦЬ незак. Гаварыць лухту, балбатаць, пляткарыдь. Ты тама быў, ты бачыў, не, дык чаго трылу зіш лішняе. Што ты трылузіш ны мяне, ны сябе пыглядзі. ТУГНУ'ТЫ дзеепрым. Выгнаны, напалоханы. Дрыжыць, як тугнуты. ТУГНУ'ЦЬ зак. 1. Спалохаць, пужнуць. Я к тугну, дык будзіш біз аглядкі ўцікаць. 2. Зняць з пасады. Hy, i міханіка нашыга тугнулі, хваця яму. ТУГО'ШЫНА ж. Непраходнае балота ў лесе. У тугошыні ўсе ваўкі зьбіраюцца. ТУ'КАННЕ (тукыньня) н. Ушчуванне, пакрыкванне. Кожны дзень ад цябе тукыньня чую. ТУ'КАЦЬ (тукыць) незак. Крычаць, пагражадь. Не трэба ны яго тукыць, ён болі ня будзя. ТУ'КНУЦЬ зак. Крыкнуць, каб спалохаць. Щ тукніш ты на яго, каб пірастаў дурэць? ТУМА'К м. 1. Кухталь. Глядзі, каб ты ў мяне тумакоў ні зарабіў. 2. Дурань. Які ж ты тумак, ні дырызуміўся тыпыра ўзяць. ТУ'МБА ж. 1. Тумба. Прытаколы ліжаць у тумбі. 2. Перан. Тоўстая, мажная кабета. Прышла тумба, села, дык аж лаўка сагнулася. ТУ'МКАННЕ (тумкыньня) н., груб. Разважанне, раздумванне. Дося тумкыньня, будзім стырацца дзелыць быстрэй
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

трапышыць, трылузінне, трылузіць, тугнуць, тугошына, туканне, тукаць, тукнуць, тумканне
10 👁
 ◀  / 113  ▶